Кніга Эклезіяста Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Ёсць і іншае ліха, якое я бачыў пад сонцам, сапраўды пашыранае ў людзей:

2 Пс. 48:11 чалавек, якому даў Бог багацце, і маёмасць, і гонар, і няма нястачы душы яго ні ў чым, чаго ён жадае; не даў яму Бог магчымасць, каб ён спажываў гэта, але чужы чалавек будзе паглынаць тое: гэта — марнасць і ліхое няшчасце.

3Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.

4Бо прыйшоў ён дарэмна і адыходзіць у цемру, ды цемраю пакрыта імя яго.

5Хоць ён і не бачыў святла, і не ведае нічога, большы супакой у гэтага, чым у таго.

6Калі б нават пражыў ён дзве тысячы гадоў і не атрымліваў асалоды ад дабра, ці не ў адно месца імкнуцца ўсе?

7Кожная праца чалавека — дзеля вуснаў яго, але душа яго не насыціцца.

8Якую перавагу мае мудры над неразумным? І якую — бедны, хто ўмее хадзіць перад жывымі?

9Лепш бачыць вачамі, чым марна імкнуцца за жаданнямі; але і гэта марнасць і турбаванне духа.

10Для таго, што існуе, ужо названа імя яго; і вядома, што ёсць чалавек і што не можа ён выступаць у судзе супраць таго, хто мацнейшы за яго.

11Дзе шмат слоў, там яны памнажаюць марнасць, і што за карысць мае чалавек?

12 Экл. 8:6, 7 Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцці, у нямногіх днях марнасці сваёй, якія пражывае, як цень? Або хто зможа выявіць яму, што будзе пасля яго пад сонцам?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help