Другая кніга Цароў Раздзел 24 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ярэм. 25:38; Дан. 1:1, 2 У дні яго выйшаў Набукаданосар, цар Бабілона, і Ёакім стаў яго паслугачом на тры гады, і пасля ўзбунтаваўся супраць яго.

2І Госпад паслаў на яго дружыны халдэяў, і дружыны Сірыі, і дружыны Мааба, і дружыны сыноў Амона; і паслаў іх на Юдэю, каб знішчыць яе паводле слова Госпада, якое Ён гаварыў праз паслугачоў Сваіх, прарокаў.

3 2Цар. 21:11 А сталася гэтае дзеля гневу Госпада на Юдэю, каб адкінуць яе ад аблічча Свайго дзеля ўсіх грахоў Манасы, якія ён рабіў,

4 2Цар. 21:16 і дзеля нявіннай крыві, якую праліў і напоўніў Ерузалім крывёю нявіннаю; і таму не захацеў Госпад прабачыць.

5А астатнія дзеянні Ёакіма і ўсё, што ён рабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?

6І супачыў Ёакім з бацькамі сваімі; і замест яго стаў царом Ёахін, сын яго.

7І цар Егіпецкі не выходзіў ужо са сваёй зямлі, бо цар Бабілона заваяваў усё ад ручая Егіпецкага аж да ракі Эўфрат, усё, што належала цару Егіпта.

8 2Пар. 36:9, 10 Ёахін меў васемнаццаць гадоў, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Нэста, дачка Эльнатана з Ерузаліма.

9 2Цар. 23:32, 37 І рабіў ён ліхое перад Госпадам, паводле ўсяго, што рабіў бацька яго.

10У той час паслугачы Набукаданосара, цара Бабілона, выйшлі супраць Ерузаліма і абклалі горад.

11І прыйшоў Набукаданосар, цар Бабілона, да горада, калі паслугачы яго абкладвалі яго;

12 Ярэм. 22:24-30; 24:1-10; 29:1, 2 і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.

13І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.

14 Ярэм. 29:2 І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерузалім, і ўсіх князёў, і ўсіх ваяроў, дзесяць тысяч палонных; і ўсіх майстроў і будаўнікоў; і засталіся толькі найбяднейшыя людзі з народа зямлі.

15 Эзэк. 17:12 Перасяліў ён таксама Ёахіна ў Бабілон, і маці цара, і жонак цара, і еўнухаў, і магнатаў зямлі забраў у няволю з Ерузаліма ў Бабілон,

16і ўсіх дужых людзей, сем тысяч, і майстроў і будаўнікоў тысячу, і людзей, здатных да вайны; і вывеў іх цар Бабілона ў няволю, у Бабілон.

17 Ярэм. 37:1; Эзэк. 17:13 І паставіў царом дзядзьку яго Матанію замест яго; змяніўшы імя яго на Сэдэцыю.

18 2Пар. 36:11, 12; Ярэм. 52:1-3 Ярэм. 27:1-22; 28:1-17 Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ён цараваў у Ерузаліме адзінаццаць гадоў. Маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны.

19 2Цар. 23:37 І рабіў ён ліхое ў вачах Госпада, паводле ўсяго, што рабіў Ёахін,

20 Эзэк. 17:15 бо гневаўся Госпад на Ерузалім і Юдэю і адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэцыя ўзбунтаваўся супраць цара Бабілона.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help