Кніга Эстэр Раздзел 10 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1А цар Асуэр наклаў падатак на зямлю і марскія астравы.

2Яго мужнасць, і ўлада, і годнасць, і высакароднасць, якою ўзвялічыў Мардахэя, — запісана ў Кнізе аналаў цароў мідзян і персаў,

3і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення.

І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!»

Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным:

«Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай;

два ж драконы — гэта я і Аман;

народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў;

3джа народ мой, гэта значыць Ізраэль — гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў.

3дзІ ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў.

І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога.

Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны.

І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».

У чацвёрты год царавання Пталамея і Клеапатры даставіў Дазытэй, які лічыў сябе за святара і левіта, ды Пталамей, сын яго, гэты ліст, адносячыся да Фрурай, які, як кажуць, ёсць верагодны. Пераклаў яго Лісімах, сын Пталамея з Ерузаліма.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help