Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 31 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Словы Ламуэля, цара Масы, якім яго навучыла ўласная маці.

2Што, сыне мой? Што, сыне ўлоння майго? Што, сыне абяцанняў маіх?

3Не аддавай жанчынам маёмасць сваю, ані шляхоў сваіх тым, што губяць цароў.

4Не да твару царам, о Ламуэль, не да твару царам піць віно, ані кіраўнікам — прагнуць сіцэры,

5каб не выпілі яны аднойчы і не забыліся на законы, і каб не спынілі яны справу ўсіх сыноў беднага.

6Дай сіцэры таму, хто гіне, а віна тым, хто з горкай душою:

7хай п’юць і хай забудуцца на беднасць сваю, і хай больш не ўспамінаюць пра смутак свой.

8Ты вусны свае адкрый для нямога і для спраў усіх сыноў, што прападаюць;

9адкрый вусны свае, вырашай, што справядлівае, і судзі ўбогага і беднага.

10 АЛЕФ. Хто знойдзе дабрадзейную жанчыну? Цана яе — значна вышэй за самацветы.

11 БЭТ. Упэўнена ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбыткаў.

12 ГІМЭЛЬ. Верне яму дабро, а не ліха ва ўсе дні жыцця свайго.

13 ДАЛЕТ. Набыла яна воўны і льну і зрабіла іх радасцю рук сваіх.

14 ГЭ. Зрабілася яна — быццам караблём купецкім, што здалёк вязе хлеб свой.

15 ВАЎ. І ўстае яна ўначы, і раздае ежу дамачадцам сваім і харч — служанкам сваім.

16 ДЗАЙН. Аглядае яна зямлю — і купляе яе, з плода сваіх рук высаджвае яна вінаграднік.

17 ГЭТ. Падперазалася моцай і ўзмацняе руку сваю.

18 ТЭТ. Адчувае і бачыць, што справа яе — добрая; не патухне ўначы светач яе.

19 ЁД. Руку сваю працягвае яна да калаўрота, а пальцы яе хапаюць верацяно.

20 КАФ. Далоні свае адкрывае ўбогаму, і руку сваю працягвае да беднага.

21 ЛЯМЭД. Не баіцца яна снежных халадоў для дому свайго: бо ўсе яе дамачадцы апранутыя ў падвоеную вопратку.

22 МЭМ. Зрабіла яна сабе пакрывала; вісон і парфіра — убранне яе.

23 НУН. У брамах муж яе вядомы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.

24 САМЭК. Яна вырабляе муслін і прадае, і паясы прадае Ханаану.

25 АЙН. Стойкасць і прыгажосць — убранне яе, і будзе смяяцца яна ў самы апошні дзень.

26 ФЭ. Адкрывае вусны свае для мудрасці, і на языку яе — запавет лагоднасці.

27 САДЭ. Аглядае яна сцежкі дому свайго, і не есць яна хлеб свой бяздзейная.

28 КОФ. Устаюць дзеці яе і называюць яе самай шчаслівай, і муж яе хваліць яе:

29 РЭС. «Шмат жанчын было дабрадзейных, але ты пераўзышла ўсіх на свеце».

30 СІН. Прывабнасць — падманная, а прыгажосць — пустая: тая жанчына праславіцца, што баіцца Госпада.

31 ТАЎ. Дайце ёй ад плода рук яе, і хай уславяць яе ў брамах справы яе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help