Кніга Лічбаў Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Гэта пакаленні Аарона і Майсея ў дзень, калі прамаўляў Госпад да Майсея на гары Сінай.

2 Ліч. 26:60 І гэта імёны сыноў Аарона: першародны яго Надаб, потым Абігу, і Элеязэр, і Ітамар:

3гэта імёны сыноў Аарона, святароў, каб спаўняць святарскую службу.

4 Святар. 10:1, 2; Ліч. 26:61 Але Надаб і Абігу памерлі перад абліччам Госпада ў пустыні Сінай, прынеслі чужы агонь, і памерлі яны бяздзетныя; і выконвалі святарскую службу перад бацькам сваім, Ааронам, Элеязэр і Ітамар.

5І прамовіў Госпад да Майсея, кажучы:

6«Прывядзі пакаленне Леві і пастаў яго перад Ааронам святаром, каб яны паслугавалі яму

7і рупіліся аб усім, што тычыцца яго і ўсёй грамады ля палаткі сустрэчы, каб выконваць службу пры скініі,

8і каб захоўвалі прыналежнасці палаткі сустрэчы, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраэля, выконваючы службу пры скініі.

9 Ліч. 8:19 І аддай левітаў як дарунак Аарону і сынам яго, каму яны будуць дадзены ад сыноў Ізраэля;

10 Ліч. 18:7 а Аарона і сыноў яго пастаў наглядчыкамі над службаю святарскай. Калі хто чужы прыступіць да службы, той хай будзе пакараны смерцю».

11І казаў Госпад Майсею, кажучы:

12 Ліч. 8:16, 17 «Вось, Я вылучыў левітаў з сыноў ізраэльскіх замест усіх першародных, якія адкрываюць улонне маці сярод сыноў Ізраэля, таму левіты будуць Маімі.

13 Вых. 13:2 Бо Мой кожны першародны з часу, калі ў зямлі Егіпецкай ударыў Я ўсіх пешародных, пасвяціў Я Сабе ўсё, што нараджаецца першародным у Ізраэлі, ад чалавека аж да жывёлы, яны Мае! Я — Госпад!»

14І казаў Госпад Майсею ў пустыні Сінай, кажучы:

15«Палічы сыноў Леві па сем’ях бацькоў іх і плямёнах, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».

16Палічыў іх Майсей, як загадаў Госпад, і былі названы сыны Леві па імёнах іх;

17 Род. 46:11; Вых. 6:16-19; Ліч. 26:57, 58; 1Пар. 6:1, 2, 16-20 а вось імёны сыноў Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары.

18А вось імёны сыноў Гэрсона па родах іх: Лобні і Сямэй;

19сыны Кагата па родах іх: Амрам і Ісаар, Геброн і Азіэль;

20сыны Мэрары па родах іх: Махалі і Мусі. Вось жа гэтыя роды Леві па сем’ях бацькоў іх.

21Ад Гэрсона паходзяць сям’я Лобні і сям’я Сямэя,

22усіх людзей мужчынскага полу, якіх ад аднаго месяца і вышэй было налічана сем тысяч пяцьсот.

23Яны размяшчаюцца лагерам за скініяй на захадзе

24пад кіраўніцтвам Эліясафа, сына Лаэля;

25яны ахоўваюць у палатцы сустрэчы саму скінію, палатку, яе пакрыццё, а таксама пакрывала, што нацягваецца пры ўваходзе ў палатку сустрэчы

26і пакрывала панадворка, а таксама пакрывала, што нацягваецца пры ўваходзе ў панадворак, які акружае скінію і ахвярнік, і вяроўкі, патрэбныя для ўсякай службы.

27Кагат мае сем’і: Амрама і Ісаара, Геброна і Азіэля; гэта сем’і Кагатавы.

28Усе мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй — восем тысяч шэсцьсот — апекавалі скінію.

29Сем’і сыноў Кагата размясціліся лагерам на паўднёвым баку скініі,

30і кіраўніком іх быў Элісафан, сын Азіэля.

31І рупіліся яны пра каўчэг, і стол, і падсвечнік, пра ахвярнік і прылады свяцілішча, прызначаныя на службу Божую, і пра пакрывала, і ўсе прыналежнасці ўсякага роду.

32А кіраўніком над кіраўнікамі сем’яў левітаў быў Элеязэр, сын Аарона святара, ён наглядаў за тымі, што ахоўвалі свяцілішча.

33А вось ад Мэрары паходзілі сем’і Махалі і Мусі; гэта сем’і Мэраравы.

34Усіх мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй — шэсць тысяч дзвесце;

35кіраўніком сем’яў Мэрары быў Сурыэль, сын Абігаіля. Яны размясцілі лагер на паўночным баку скініі.

36Пад аховаю іх былі: дошкі скініі, і жэрдкі, і слупы, і падножжы іх, і ўсе прыналежнасці яе, і ўсё, што мае дачыненне да ўсякага роду службы,

37і слупы панадворка з усіх бакоў з падножжамі іх, і калкі з вяроўкамі.

38А з пярэдняга боку скініі, перад палаткай сустрэчы, на ўсход ставілі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны яго, якім даручана святыня ад імя сыноў Ізраэля. Калі б хто наблізіўся чужы, мае быць пакараны смерцю.

39Усіх левітаў, якіх палічыў Майсей па загадзе Госпада, мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй было дваццаць дзве тысячы.

40І сказаў Госпад Майсею: «Палічы ўсіх першародных мужчынскага полу з сыноў Ізраэлевых у гадах ад аднаго месяца і вышэй, палічы іх агульную колькасць;

41і вазьмі левітаў для Мяне як замену ўсіх першародных з сыноў Ізраэлевых, Я — Госпад; і іх жывёлу на замену ўсёй першароднай жывёле сыноў Ізраэлевых».

42Палічыў Майсей, як загадаў Госпад, усіх першародных з сыноў Ізраэлевых,

43і было ўсіх першародных мужчынскага полу па імёнах іх, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзве тысячы дзвесце семдзесят тры.

44І зноў сказаў Госпад Майсею, гаворачы:

45«Вазьмі левітаў на месца ўсіх першародных з сыноў Ізраэлевых разам з жывёлай левітаў на замену іх жывёле; і левіты будуць Маімі. Я — Госпад.

46А як выкуп за гэтых дзвесце семдзесят трох з першародных сыноў Ізраэлевых, што перавышаюць лік левітаў,

47 Вых. 30:13; Святар. 27:25; Эзэк. 45:12 вазьмі па пяць сікляў ад галавы, па вазе сікля святыні; сікль мае дваццаць гераў.

48І дай грошы Аарону і яго сынам як выкуп за тых, што засталіся».

49Дык узяў Майсей выкуп ад тых, што перавышалі лік выкупленых левітамі;

50ад першародных сыноў Ізраэлевых узяў грошай тысячу трыста шэсцьдзесят пяць па вазе сікля святыні.

51І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам, згодна загаду, як сказаў яму Госпад.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help