Другая кніга Хронікаў Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Святар. 9:23, 24; 1Цар. 18:38 І калі Саламон закончыў маленне, сышоў агонь з неба і спаліў цэласпаленні і ахвяры, і слава Госпадава запоўніла дом.

21Цар. 8:11І святары не змаглі ўвайсці ў святыню Госпадаву таму, што слава Госпадава запоўніла святыню Госпадаву.

31Пар. 16:34; 2Пар. 5:13; Эздр. 3:11; Пс. 100:5; 106:1; 107:1; 118:1; 136:1; Ярэм. 33:11Прытым усе сыны Ізраэля бачылі агонь, які сыходзіў, і славу Госпадаву над святыняй, ды, упаўшы ніц на зямлю, на падлогу, высланую каменем, пакланіліся і славілі Госпада: «Бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго».

41Цар. 8:62-66Цар жа і ўвесь народ ускладалі ахвяры перад Госпадам.

5Такім чынам, цар Саламон усклаў у ахвяру дваццаць дзве тысячы валоў, сто дваццаць тысяч авечак, і асвяцілі дом Божы цар і ўвесь народ.

6Святары ж спаўнялі свае абавязкі, і левіты з музычнымі інструментамі, якія справіў Давід цар для славы Госпада: «Бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — спявалі яны гімны Давіда, і Давід славіў Яго праз іх. Затым святары перад імі трубілі ў трубы, і ўвесь Ізраэль стаяў.

7Таксама асвяціў Саламон сярэдзіну панадворка перад святыняй Госпадавай; бо ўсклаў Ён там ахвяры цэласпалення і тлушч ахвяр прымірэння, бо медны ахвярнік, які ён зрабіў, не мог змясціць цэласпаленняў ды ахвяр з ежы і тлушч.

8Такім чынам, у той час святкаваў Саламон сем дзён, і з ім увесь Ізраэль — вельмі вялікая супольнасць ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага.

9І на восьмы дзень учынілі яны вялікі сход, бо сем дзён яны асвячалі ахвярнік ды сем дзён святкавалі ўрачыстасць.

10Такім чынам, толькі ў дваццаць трэці дзень сёмага месяца ён адпусціў да сваіх палатак народ, які цешыўся і радаваўся на дабро, якое Госпад учыніў Давіду, і Саламону, і народу свайму Ізраэлю.

111Цар. 9:1-9І Саламон скончыў дом Госпадаў і палац цара; і ўсё, аб чым меў намер у сэрцы сваім, каб зрабіць у доме Госпадавым і ў сваім палацы, выканаў паспяхова.

12А аднойчы з’явіўся яму Госпад ноччу і сказаў: «Выслухаў Я маленне тваё ды выбраў Сабе гэтае месца на дом ахвяр.

13Калі зачыню неба, і не будзе дажджу, і калі загадаю, прыкажу саранчы нішчыць палі ды пашлю пошасць на народ Мой,

14а народ Мой, над якім прызвана было імя Маё, упакорыцца, і будзе Мяне маліць, і шукаць аблічча Майго ды пакутаваць дзеля найгоршых шляхоў сваіх, — тады Я выслухаю яго з неба, і буду ласкавы дзеля яго грахоў ды аздараўлю яго зямлю.

152Пар. 6:40Цяпер вочы Мае будуць адкрытыя і вушы Мае чуткія да мальбы таго, хто ў гэтым месцы будзе маліцца;

16бо выбраў Я і асвяціў гэта месца, каб імя Маё было там вечна і каб вочы Мае і сэрца Маё заставаліся там заўсёды.

17Таксама ты, калі будзеш весці сябе перад абліччам Маім, як вёў сябе Давід, бацька твой, ды будзеш рабіць усё, што Я загадаў табе, і калі захаваеш прыказанні Мае і законы Мае,

181Цар. 2:4зраблю трывалым пасад улады тваёй, як паабяцаў я Давіду, бацьку твайму, калі казаў: “Не будзе адкінуты з нашчадкаў тваіх чалавек, які будзе валадаром у Ізраэлі”.

19А калі адвернецеся ад Мяне ды адкінеце Мае пастановы і прыказанні Мае, якія вам даручыў, і, адышоўшы, будзеце пакланяцца чужым багам ды ім служыць, —

20выкіну вас з зямлі Маёй, якую даў вам, і дом гэты, які пасвяціў імю Майму, адпіхну ад аблічча Майго ды аддам яго ў прыказку ды ў казку ўсім народам.

21Паўт. Зак. 29:24, 25; 1Цар. 9:8, 9; Ярэм. 22:8, 9І дзеля дома гэтага, што быў узвышаны, усе праходзячыя са здзіўленнем будуць казаць: “Чаму зрабіў гэта Госпад зямлі гэтай і дому гэтаму?”

22І адкажуць: “Бо яны адвярнуліся ад Госпада, Бога бацькоў сваіх, і прысталі да багоў чужых, і пакланяліся ім і служылі, дзеля таго прыйшлі на іх усе гэтыя беды”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help