Евангелле паводле Мацвея Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ян. 7:42; Дзеі 2:30; Рым. 1:3; Гал. 3:16; Адкр. 22:16 Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давіда, Сына Абрагама.

2Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў яго.

3А Юда быў бацькам Пэрэса і Зары ад Тамар, а Пэрэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама.

4А Арам быў бацькам Амінадаба, а Амінадаб быў бацькам Наасона, а Наасон быў бацькам Салмона.

5А Салмон быў бацькам Баоза ад Рахаб, а Баоз быў бацькам Абэда ад Рут, а Абэд быў бацькам Ясэя,

6а Ясэй быў бацькам Давіда цара, а Давід цар быў бацькам Саламона ад тае, што была Урыявай.

7А Саламон быў бацькам Рабаама, а Рабаам быў бацькам Абіі, а Абія быў бацькам Асы.

8А Аса быў бацькам Язафата, а Язафат быў бацькам Ярама, а Ярам быў бацькам Озіі.

9А Озія быў бацькам Ёатама, а Ёатам быў бацькам Ахаза, а Ахаз быў бацькам Эзэкіі.

10А Эзэкія быў бацькам Манасы, а Манаса быў бацькам Амона, а Амон быў бацькам Осіі.

11 2Цар. 24:14, 15; 2Пар. 36:10; Ярэм. 27:20 А Осія быў бацькам Яхоніі і братоў яго ў час перасялення ў Бабілон.

12А па перасяленні ў Бабілон Яхонія быў бацькам Салатыэля, а Салатыэль быў бацькам Зарабабэля.

13А Зарабабэль быў бацькам Абіюда, а Абіюд быў бацькам Эліякіма, а Эліякім быў бацькам Азора.

14А Азор быў бацькам Садока, а Садок быў бацькам Ахіма, а Ахім быў бацькам Эліюда.

15А Эліюд быў бацькам Элеязэра, а Элеязэр быў бацькам Матана, а Матан быў бацькам Якуба.

16 Мц. 13:55; Мк. 6:3; Лк. 1:27; 3:23 А Якуб быў бацькам Язэпа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Ісус, што завецца Хрыстос.

17Такім чынам, ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленняў было чатырнаццаць; і ад Давіда да перасялення ў Бабілон – чатырнаццаць пакаленняў; і ад перасялення ў Бабілон да Хрыста – чатырнаццаць пакаленняў.

18Нараджэнне ж Ісуса Хрыста было такім: калі Маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым яны злучыліся, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога.

19Язэп жа, Яе муж, паколькі быў справядлівы і не хацеў Яе зняславіць, надумаўся тайком Яе адпусціць.

20 Лк. 1:35 А калі ён пра гэта думаў, вось, Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: «Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога.

21 Лк. 1:31; 2:11; Ян. 1:29; Дзеі 4:12; 5:31; 13:23; 1Ян. 2:2; Рым. 3:24; 5:18 Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў іх».

22А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які казаў:

23 Іс. 7:14; 1Цім. 3:16 «Вось жа Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго Імануэль, што значыць Бог з намі».

24Затым Язэп, узняўшыся ад сну, зрабіў так, як яму загадаў Анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку.

25 Лк. 2:7, 21 І не спазнаваў Яе, аж пакуль Яна нарадзіла Сына Свайго Першароднага, і назваў Яго імем Ісус.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help