1 Вых. 25:22; 2Цар. 19:15 Госпад валадарыць — трымцяць народы, сядзіць Ён на херубінах, — трасецца зямля.
2Вялікі Госпад на Сіёне і Узвышні над усімі народамі.
3 Пс. 111:9 Хай вызнаюць імя Тваё вялікае і шаноўнае, бо яно святое.
4Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба.
5Узвышайце Госпада Бога нашага, аддавайце паклон Яму ля падножжа ног Яго, бо Ён святы.
6 Вых. 32:11-14; Ліч. 14:13-20; 1Сам. 12:19-22 Майсей і Аарон — сярод святароў Яго, і Самуэль між тымі, што прызывалі імя Яго. Прызывалі Госпада, і Ён выслухаў.
7 Вых. 33:9 Прамаўляў да іх у слупе воблака. Яны выконвалі загады Яго і прыказанні, якія даў Ён ім.
8Госпадзе, Божа наш, Ты выслухоўваў іх; Божа, Ты быў да іх ласкавы, але помсціў за задумы іх.
9Узвышайце Госпада Бога нашага і пакланіцеся святой гары Яго, бо святы Госпад Бог наш.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
