Кніга Псальмаў Псальм 148 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Алілуя. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго на вышынях.

2Хваліце Яго, усе анёлы Яго, хваліце Яго, усе магуцці Яго.

3Хваліце Яго, сонца і месяц, хваліце Яго, усе зоркі бліскучыя.

4Хваліце Яго, нябёсы нябёсаў, і ўсе воды, якія над небам.

5Хваліце імя Госпада, бо загадаў Ён, і ўсё было створана;

6устанавіў Ён гэта навечна і на векі вечныя, паклаў загад, і не зменіць.

7Хваліце Госпада з зямлі, марскія драконы і ўсе бяздонні,

8агонь, град, снег, імгла, вецер навальнічны, які спаўняе слова Яго,

9горы і ўсе ўзгоркі, дрэвы пладовыя і ўсе кедры,

10дзікія звяры і ўсякая жывёла, паўзуны і птушкі крылатыя.

11Цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе суддзі зямлі,

12юнакі і дзяўчаты, старыя з падлеткамі

13хай славяць імя Госпада, бо ўзвысілася імя аднаго Яго. Веліч Яго вышэй за неба і зямлю,

14і ўзвысіў Ён рог народа Свайго. Песнь хвалы ўсім святым Яго, сынам Ізраэля, народа, які Яму блізкі. Алілуя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help