1Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.
2Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.
3І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне.
4 Пс. 46:10; Ос. 2:18 Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну.
5Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу.
6Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
7Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь.
8Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой.
9З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася,
10калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.
11Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
12Прыносьце прысягі і выконвайце перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
13Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
