Кніга Ёва Раздзел 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Чалавек, што народжаны з жанчыны, мае век кароткі і поўны трывог;

2ён расце, быццам кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца.

3І Ты лічыш вартым на такога адкрываць вочы Свае і весці яго на суд з Сабою?

4Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто!

5Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў яго вядомы Табе, і Ты вызначыў яму межы, якіх нельга яму перайсці,

6дык адвярні вочы Свае ад яго, хай ён супачыне, хай пацешыцца днём, як той найміт.

7Бо нават дрэва мае надзею: калі б было ссечанае, дык зноў адрасце і парасткі свае пускаць не пакіне,

8і калі састарэе ў зямлі яго корань і пень яго ў пяску спарахнее,

9ад вільгаці вады яно зазелянее і зацвіце як маладая расліна.

10А чалавек, які слабее і памірае, адыходзіць, і я пытаюся: “Дзе ён?”

11Знікаюць воды з мора, і рэкі высыхаюць да дна.

12Так і чалавек: калі засне, не прачнецца, пакуль неба не знікне, не ўстане, і ад сну свайго не прачнецца.

13О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!

14Ці памерлы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні маёй службы чакаю, калі прыйдзе мая замена.

15Ты паклічаш, і я адкажу Табе, і Ты засумуеш дзеля стварэння рук Тваіх.

16Ты пералічыў бы нават крокі мае, але будзеш ласкавы адносна грахоў маіх.

17Ты запячаткуеш, як у мяшку, злачынствы мае і выбеліш правіны мае.

18Але як гара, падаючы, развальваецца і скала сыходзіць з месца свайго,

19як вада сцірае камень і плынь падмывае глебу, так і Ты нішчыш надзею ў чалавеку.

20Ты сціскаеш яго, і ён адыходзіць у вечнасць, змяняеш твар яго і адсылаеш.

21Ці годна жывуць яго дзеці, ён не ведае, ці ў ганьбе — ён не разумее.

22Адчувае ён боль свайго цела, і душа яго ў ім самім ные».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help