Кніга Юдыт 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Калі ж пачулі пра гэта тыя, хто быў у палатках, спужаліся яны з-за таго, што сталася.

2І ахапілі іх страх і боязь, і не было чалавека, хто б яшчэ заставаўся перад абліччам блізкага свайго, але, кінуўшыся, яны беглі па ўсіх дарогах раўнінных і горных.

3І пусціліся наўцёкі тыя, хто паставіў лагер на ўзгорках вакол Бэтуліі. І тады сыны Ізраэля – кожны ваяр іх – кінуліся за імі.

4І паслаў Озія ў Бэт-Амэстаім, і ў Бэмэн, і ў Хобу, і ў Холу, і ва ўсе землі Ізраэля, каб яны абвясцілі аб тых рэчах, што адбыліся, і каб усе кінуліся на ворагаў дзеля забіцця іх.

5Калі ж пра гэта пачулі сыны Ізраэля, то ўсе разам напалі на іх і забівалі іх да Хобы. А таксама і тыя, хто быў у Ерузаліме, прыбылі з усіх гор; бо ім было абвешчана, што сталася ў лагеры ворагаў іх. І тыя, хто быў у Галаадзе і ў Галіме, пагналіся за імі і пакаралі іх вялікаю караю, пакуль не прайшлі Дамаск і межы іх.

6Астатнія ж, хто пражываў у Бэтуліі, напалі на асірыйскі лагер, і абрабавалі яго, і надта ўзбагаціліся.

7Сыны ж Ізраэля, спыніўшы забойства, авалодалі рэштаю; і вёскі, і сёлы на ўзгорках і на раўніне атрымалі багатую здабычу; колькасць бо яе была вялікаю.

8І прыйшоў першасвятар Ёакім і старэйшыны сыноў Ізраэля, якія жылі ў Ерузаліме, каб убачыць дабро, што зрабіў Госпад Ізраэлю, і каб пабачыць Юдыт і пагаварыць з ёю ў супакоі.

9І калі выйшла да іх Юдыт, яе дабраславілі ўсе разам і сказалі ёй: «Ты – веліч Ерузаліма, ты – вялікая слава Ізраэля, ты – вялікая пахвала народа нашага.

10Зрабіла ты ўсё гэта сваёю рукой, зрабіла дабро Ізраэлю, і спадабалася гэта Богу. Будзь дабраславёная, жанчына, у Бога Усемагутнага навек». І сказаў увесь народ: «Хай так будзе, хай так будзе!»

11І абрабаваў народ лагер за трыццаць дзён, і аддалі Юдыт палатку Галафэрна, і ўсё срэбра, і ложкі, і пасудзіны, і ўсю яго маёмасць. І яна, узяўшы гэта, усклала гэта на мулаў, і запрэгла рыдваны свае, і паклала гэта на іх.

12І збегліся ўсе жанчыны Ізраэля, каб пабачыць яе, і дабраславілі яе, і самі ўчынілі ёй карагод. І ўзяла яна тырсы ў рукі свае, і аддала жанчынам, што былі з ёю.

13І былі ўвянчаныя аліўкавымі галінамі яна і жанчыны, што з ёю былі. І пайшла яна наперадзе ўсяго народа ў карагодзе, на чале ўсіх жанчын, і ішлі за ёю ўсе ўзброеныя ваяры Ізраэля з вянкамі і з гімнамі ў вуснах сваіх.

14І пачынала Юдыт гэтае вызнанне ва ўсім Ізраэлі, і прамаўляў увесь народ хвалу гэтую Госпаду.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help