Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Не будзь раўнівы да жонкі сэрца свайго, каб не навучыць яе адносна сябе ліхой думцы.

2 Высл. 31:3 Не давай жонцы ўлады над душой сваёй, каб не паднялася яна над уладаю тваёй на стыд табе.

3Не выходзь насустрач распуснай жанчыне, каб часам не папасціся ў яе сетку.

4Не жыві са спявачкай і не слухай яе, каб не прапасці часам ад яе мастацтва.

5 Мц. 5:28 Не ўглядайся ў дзяўчыну, каб часам не згоршыцца дзеля прыгажосці яе.

6 Высл. 29:3; Лк. 15:13 Не аддавай ніякім чынам душы сваёй распусніцам, каб не згубіць сябе і сваю спадчыну.

7Не аглядайся на бакі горада, каб не заблудзіць на яго вуліцах.

8Адварочвай тваё аблічча ад красуні і не прыглядайся да чужой прыгажосці.

9Дзеля прыгажосці жанчыны многія папрападалі, і дзеля гэтага жаданне, як агонь, загараецца.

10З замужняй жанчынай не заставайся сам-насам ніколі ды не заставайся з ёй на застоллі з віном,

11каб часам сэрца тваё не прыхілілася да яе ды каб душою сваёю не пайшоў ты на пагібель.

12[Не сядзі перад старой жанчынай, калі яна стаіць, і не давай свайму сэрцу волі ў віне,]

13[не дазваляй сэрцу свайму частых і многіх узліванняў, і крыві тваёй узгарацца ў гэтым.]

14Не пакідай ранейшага сябра, бо новы не зраўняецца з ім.

15Сябар новы – тое, што віно новае: калі яно зробіцца старым, з прыемнасцю будзеш піць яго.

16Не зайздросці славе і багаццю грэшніка; бо не ведаеш, які будзе канец яго.

17Хай не падабаецца табе памыснасць зайздрасці несправядлівых, ведай, што яны аж да самага пекла не апраўдаюцца.

18Аддаляйся ад чалавека, які мае ўладу забіваць, ды не спазнаеш страху смерці;

19і калі будзеш мець дачыненне да яго, не дапускайся нічога, каб часам не пазбавіў ён цябе жыцця.

20Ведай, што ты саўдзельнік смерці, бо будзеш хадзіць паміж пастак ды паміж сілоў будзеш хадзіць.

21Па магчымасці тваёй добра абыходзься з блізкім тваім і прасі парады ў мудрых і разважлівых.

22І дзяліся думкамі сваімі з разумным чалавекам, ды ўся размова твая хай будзе ў прыказаннях Узвышняга.

23Хай тваімі субяседнікамі будуць людзі справядлівыя, ды ганарыся ты страхам Божым.

24Творы рук мастакоў ёсць іх слава, і кіраўнік народа славіцца мудрасцю мовы сваёй, а розум старэйшыны – слова яго.

25Страшны ў горадзе сваім чалавек языкаты, ды ненавісным будзе неразумны ў слове сваім.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help