Ліст да Калосцаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Плп. 1:30; 1Тэс. 2:2 Хачу, вось, каб вы ведалі, якую барацьбу я маю дзеля вас і адносна тых, што ў Лаадыцэі, і тых, што не бачылі мяне асабіста ў целе,

2 Ян. 17:3 каб парадаваліся сэрцы іх, злучаныя ў любові і для поўнага ўзбагачэння розуму, дзеля пазнання таямніцы Бога, і Айца, і Хрыста,

3у Якім усе скарбы мудрасці і ведання схаваны.

4 Рым. 16:18; Эф. 4:14 Гэта ж вам кажу, каб ніхто вас не падмануў падступствам слоў.

5 1Тэс. 2:17 Бо хаця я адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы парадак ваш і цвёрдасць веры вашай у Хрыста.

6Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, у Ім і жывіце,

7 Эф. 3:17 укаранёныя і ўбудаваныя ў Ім, і ўзмоцненыя ў веры, як і былі навучаны, узбагачаючыся ў ёй з падзякаю.

8 Рым. 16:18; Эф. 4:14; Геб. 13:9 Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто філасофіяй і пустым ашуканствам паводле пераказу людзей, паводле стыхій свету, а не паводле Хрыста.

9 Ян. 1:14; Эф. 1:23 Бо ў Ім прабывае ўся паўната Боства цялесна,

10 1Пёт. 3:22; Эф. 1:20 і вы напоўнены Ім, Які ёсць галава ўсякага начальства і ўлады.

11 Плп. 3:3 У Ім вы абрэзаны нерукатворным абразаннем, скінуўшы з цела грахі цела, у абразанні Хрыстовым,

12пахаваныя з Ім у хросце, вы з Ім і ўваскрэслі праз веру ў магутнасць Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых.

13І вас, мёртвых у злачынствах і неабрэзанасці цела вашага, ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі,

14 Гал. 3:13; Эф. 2:15 скасаваўшы напісаную рукою пастанову, якая асуджала нас і была супраць нас, і ўзяў Яго з асяроддзя нашага, і, прыбіўшы цвікамі Яго да крыжа,

15 Эф. 6:12; Геб. 2:14 раззброіўшы начальствы і ўлады, выставіў адважна на відовішча, трыумфуючы над імі ў Ім.

16 Рым. 14:3; Геб. 9:10 Дык хай ніхто вас не асуджае за ежу або пітво, або з прычыны дня святочнага, ці маладзіка, ці суботы,

17 Геб. 8:5 якія з’яўляюцца ценем будучага, цела ж – Хрыстова.

18 1Кар. 8:1; 2Кар. 11:14 Ніхто няхай не пазбавіць вас узнагароды, маючы ўпадабанне ў прыніжэнні сябе і кульце анёлаў, звяртаючы ўвагу на тое, што не бачыў, марна пышачыся розумам цела свайго

19 Эф. 1:23 і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.

20 Рым. 6:2; Гал. 4:3 Дык калі вы памерлі з Хрыстом для стыхій свету, чаму ж, быццам жывучы яшчэ ў свеце, падпарадкоўваецеся пастановам:

21«Не чапай, не каштуй, не дакранайся»?

22 Мц. 15:9 Гэта ўсё праз само карыстанне вынішчаецца, згодна з пастановамі і навукамі чалавечымі.

23 Рым. 13:14 Гэта мае толькі выгляд мудрасці ў самавольным служэнні, у пакорлівасці, у нядбанні пра цела, у поўнай непашане да насычанасці цела.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help