Кніга Лічбаў Раздзел 21 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ліч. 33:40 Калі цар Арада, хананей, які пражываў у Нагэбе, даведаўся, што ізраэльцы падыходзяць дарогай ад Атарыма, напаў ён на Ізраэль, і ўзяў палонных з яго.

2Тады Ізраэль, звязваючы сябе абяцаннем Госпаду, сказаў: «Калі Ты выдасі народ гэты ў нашы рукі, то мы разбурым гарады яго».

3І выслухаў Госпад малітву Ізраэля, і даў ім хананеяў, якіх яны забілі, разбурыўшы гарады іх, і назвалі месца тое Хорма.

4І з гары Гор ішлі яны ў напрамку Чырвонага мора, каб абысці зямлю Эдом. І ў дарозе народ страціў цярплівасць.

5 1Кар. 10:9 І пачалі яны наракаць на Бога і Майсея, і казалі: «Навошта вы вывелі нас з Егіпта, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады; душа наша ўжо гадзіцца гэтай нягоднаю ежаю».

6Таму паслаў Госпад на народ пякучых змеяў, якія кусалі народ, і памерла шмат народа з Ізраэля.

7І прыйшоў народ да Майсея, і скардзіўся: «Зграшылі мы, бо плявузгалі супраць Госпада і супраць цябе; маліся Госпаду, каб забраў Ён ад нас гэтых змеяў». І маліўся Майсей за народ.

8І сказаў Госпад яму: «Зрабі сабе змея і падымі яго замест знака; хто, укушаны, гляне на яго, будзе жыць».

9 2Цар. 18:4; Ян. 3:14 Дык зрабіў Майсей меднага змея і змясціў яго замест знака; і калі хто, укушаны змеямі, глядзеў на меднага змея, ён аздараўляўся.

10І выйшлі сыны Ізраэля, і расклаліся лагерам у Абоце,

11выйшаўшы адтуль, яны паставілі палаткі ў Еабарыме, у пустыні, што глядзіць на Мааб, на ўсходні бок.

12І адтуль пайшлі далей да ручая Зарэд;

13пакінуўшы яго, расклаліся лагерам за ручаём Арнон, што цячэ ў пустыні, пачынаючыся з зямлі амарэяў. Бо Арнон утварае мяжу між маабцамі і амарэямі.

14Таму сказана ў Кнізе войнаў Госпада: «Вагэб каля Суфа і ручаёў Арнона.

15Уцёсы ручаёў ідуць да мясцовасці Ар і прылягаюць да межаў Мааба».

16 Ліч. 20:8 Адгэтуль рушылі ў Бээр. Гэта тая студня, аб якой сказаў Госпад Майсею: «Збяры народ, і Я дам ім вады».

17Тады заспявалі ізраэльцы гэтую песню: «Напаўняйся, студня, спявайце аб ёй!

18Студня, якую выкапалі князі і падрыхтавалі кіраўнікі народа скіпетрамі і жэзламі сваімі». З пустыні яны вырушылі ў Матану;

19з Матаны ў Нагаліэль, з Нагаліэля ў Бамот;

20з Бамота ў даліну, што ў зямлі Мааб, каля вяршыні гары Пісга, што ўзвышаецца над пустыняй.

21 Паўт. Зак. 2:26-37 І паслаў Ізраэль паслоў да Сэгона, цара амарэяў, каб яму сказаць:

22 Ліч. 20:17 «Прашу, дазволь мне прайсці праз зямлю тваю, і не збочым мы на палі і на вінаграднікі, не будзем піць вады са студняў. Пойдзем простаю дарогай, пакуль не пройдзем твае межы».

23Але Сэгон не дазволіў Ізраэлю прайсці праз свае межы; і нават, сабраўшы народ, пераняў іх у пустыні, і прыйшоў у Ясу, і напаў на Ізраэль.

24Аднак ён быў удараны ім з дапамогаю меча, і заняў Ізраэль зямлю яго ад Арнона да Ябока сыноў Амона; бо вартаю ахоўваліся межы аманіцян.

25І авалодаў Ізраэль усімі тымі гарадамі, і абжыўся ў гарадах амарэяў, гэта значыць у Хесебоне і ваколіцах яго.

26Бо Хесебон быў горадам Сэгона, цара амарэяў, які ваяваў з папярэднім царом Мааба і заваяваў у яго ўсю зямлю аж да Арнона.

27Таму гаворыцца ў прымаўцы: «Ідзіце ў Хесебон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сэгона!

28 Ярэм. 48:45, 46 Агонь выйшаў з Хесебона, полымя з горада Сэгона, і спаліў Ар-Мааб і праглынуў узгоркі Арнона.

29Гора табе, Мааб; прапаў ты, народ Хамоса! Прымусіў ён сыноў тваіх да ўцёкаў, а дачок тваіх — у палон Сэгону, цару амарэяў.

30Пусцілі мы стрэлы ў іх, загінуў Хесебон да Дыбона. Знішчылі мы ўсё да Нофы і да Мэдабы».

31 Паўт. Зак. 3:1-10 Так абжыўся Ізраэль у зямлі амарэя.

32Пасля паслаў Майсей лазутчыкаў, каб агледзелі Язэр, і яны захапілі яго ваколіцы, а амарэяў, што былі там, выгналі.

33Далей павярнуліся і пайшлі ў бок Басана, і сустрэўся з імі Ог, цар Басана, з усім сваім народам, каб ваяваць з імі ў Эдраі.

34І Госпад сказаў Майсею: «Не бойся яго, бо аддаў Я яго ў рукі твае з усім народам яго, і зямлю яго, і зробіш ты яму тое, што зрабіў Сэгону, цару амарэяў, жыхароў Хесебона».

35Такім чынам, ударылі яны яго, і сыноў яго, і ўвесь народ яго аж да поўнага знішчэння, і завалодалі зямлёй яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help