1 Род. 29:32-35; 30:5-13, 17-24; 35:18, 22-26 А сыны Ізраэля: Рубэн, Сімяон, Леві, Юда, Ісахар, Забулон,
2Дан, Язэп, Бэньямін, Нэфталі, Гад, Асэр.
3 Род. 38:2-5 Сыны Юды: Гэр, Анан і Шэла: гэтыя тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, хананейкі. Гэр жа быў першародным Юды, ліхі перад Госпадам, і Ён забіў яго.
4 Род. 38:27-30 А Тамар, нявестка яго, нарадзіла яму Пэрэса і Зару; дык усіх сыноў Юды пяцёра.
5 Рут 4:18 А сынамі Пэрэса былі Эсром і Гамул.
6Таксама сыны Зары: Замбры, і Этан, і Геман, Халхол і таксама Дарда; разам — пяць.
7 Еш. 7:1 Сыны Хармі: Ахар, які ўстрывожыў Ізраэль і зграшыў крадзяжом заклятага.
8Сын Этана: Азарыя.
9 Рут 4:19-22 Сыны ж Эсрома, што нарадзіліся ў яго: Ерамээль, і Арам, і Калеб.
10А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб жа быў бацькам Наасона, кіраўніка сыноў Юды.
11Наасон таксама быў бацькам Салмона, з якога нарадзіўся Баоз.
12Баоз жа быў бацькам Абэда, які і сам меў сына Ясэя.
13А Ясэй быў бацькам першароднага Эліяба, другога Абінадаба, трэцяга Самы,
14чацвёртага Натанаэля, пятага Радая,
15шостага Асома, сёмага Давіда.
16Іх сёстрамі былі: Сэруя, і Абігайль; сыны Сэруі: Абісай, Ёаб і Асаэль — трое.
17А Абігайль нарадзіла Амасу, бацькам якога быў Етэр, ізмаэлец.
18Калеб жа, сын Эсрома, ад жонкі сваёй на імя Азуба меў сыноў Ерыёта, Ясэра, і Сабаба, і Ардона.
19Калі памерла Азуба, Калеб узяў сабе за жонку Эфрату, якая нарадзіла яму Гура.
20А Гур быў бацькам Ура, а Ур быў бацькам Бесэлеэля.
21Потым Эсром пайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаада, і ўзяў яе за жонку, калі сам ён меў шэсцьдзесят гадоў; яна нарадзіла яму Сэгуба.
22Але і Сэгуб меў сына Яіра, які меў у зямлі Галаад дваццаць тры гарады.
23І забралі Гэсур і Арам у іх гарады Яіра, і Канат, і пасяленні яго — шэсцьдзесят гарадоў. Усе яны належалі сынам Махіра, бацькі Галаада.
24А калі памёр Эсром, то Калеб пайшоў да Эфраты, жонкі Эсрома, бацькі свайго. Эсром меў таксама жонку Абію, якая нарадзіла яму Асура, бацьку Тэкуа.
25Сынамі Ерамээля, першароднага Эсрома, былі: Рам — яго першародны, і Буна, і Аран, і Асом, і Ахія.
26Ерамээль меў таксама другую жонку на імя Атара, якая была маці Анама.
27Але і сынамі Рама, першароднага Ерамээля, былі: Маас, і Ямін, і Акар.
28А сынамі Анама былі: Самай і Яда. Сынамі ж Самая — Надаб і Абісур.
29Імя ж жонкі Абісура — Абіайл, якая нарадзіла яму Агабана і Маліда.
30А Надаб меў сыноў: Саледа і Апайма; Салед жа памёр, не маючы дзяцей.
31А сын Апайма Есі, які быў бацькам Сэсана; Сэсан жа быў бацькам Агалая.
32Сынамі ж Яды, брата Сэмэя, былі Етэр, і Ёнатан; але і Ятэр памёр бяздзетны.
33А Ёнатан меў сыноў Палета і Зізу. Яны былі сынамі Ерамээля.
34Сэсан жа не меў сыноў, але меў дачок і паслугача егіпцяніна на імя Ераа;
35і яму аддаў ён дачку сваю за жонку, якая нарадзіла яму Этэя.
36А Этэй меў сына Натана, і Натан быў бацькам Забада;
37таксама Забад меў сына Афлала, і Афлал быў бацькам Абэда.
38Абэд меў сына Егу, і Егу быў бацькам Азарыі.
39Азарыя меў Гэлеса, і Гэлес быў бацькам Эласы.
40Эласа быў бацькам Сісамоя, а Сісамой быў бацькам Сэлума;
41Сэлум меў сына Яцэмія, і Яцэмій быў бацькам Элісамы.
42А сыны Калеба, брата Ерамээля: Мэса, яго першародны, а ён быў бацькам Зіфа; і сын яго Марэса — бацькам Геброна.
43А сыны Геброна: Корэ, і Тафуа, і Рэкем, і Сама.
44Сама меў Рагама, бацьку Еркаама, і Рэкем быў бацькам Самы.
45Сынам Самы быў Маон, і Маон быў бацькам Бэтсура.
46Эфа ж, наложніца Калеба, нарадзіла: Харана, і Мосу, і Гезэза; Харан жа меў Гезэза.
47Сыны Ягадая: Рэгэм, і Ётам, і Гэзан, і Палет, і Эфа, і Сааф.
48Наложніца Калеба Мааха нарадзіла Сабэра і Тарану.
49Нарадзіла яна таксама Саафа, бацьку Мадмены, Суэ, бацьку Махбены і бацьку Габы. Акса ж была дачкой Калеба.
50Гэта былі сыны Калеба. Сыны Гура, першароднага Эфраты: Сабал, бацька Карыят-Ярыма,
51Салмон, бацька Бэтлехэма, Гарыф, бацька Бэтгадэра.
52Сабал, бацька Карыят-Ярыма, меў сыноў: Раая, палову Манагатаў.
53І плямёны Карыят-Ярыма: ятрэі, і путэі, і суматэі, і масэрэі. З іх выйшлі: сараіты і эстааліты.
54Сыны Салмона: Бэтлехэм, і Нэтафатыты, Атарот-Бэт-Ёаб, і палова Манагатаў з Сараа,
55І плямёны Карыят-Сэфэра, што пражываюць у Явісе: тэратэі, сэматэі і сухатэі. Яны кінэі, якія нарадзіліся ад Амата, бацькі дому Рэхаба.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
