Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 24 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 37:1; Высл. 23:17 Не зайздросці людзям ліхім, не жадай іх таварыства;

2бо думаюць яны пра гвалт, іх вусны гавораць зласліва.

3Мудрасцю будзе пабудаваны дом, а разважлівасцю — умацуецца.

4З ведамі запоўняцца кладоўкі ўсякаю каштоўнаю і найпрыгажэйшаю маёмасцю.

5Чалавек мудры — моцны, а вучоны чалавек узмацняе моц.

6 Высл. 20:18 Бо ты будзеш рыхтаваць для сябе вайну ў адпаведнасці з планамі — і будзе перамога, дзе многія парады.

7Завысокая мудрасць — для бязглуздага, у браме вуснаў сваіх не адчыніць.

8Хто думае зрабіць ліха, таго назавуць зламыснікам.

9Думка бязглуздага — грэх, і агіднасць для людзей — паклёпнік.

10Калі ты ў дзень няшчасця кволы — паменшыцца твая моц.

11Ратуй тых, каго вядуць на смерць, і затрымай тых, каго цягнуць на пагібель.

12 Пс. 62:13; Ярэм. 32:19; Рым. 2:5, 6; Адкр. 22:12 Ці скажаш: «Я не ведаў гэтага»? Ці ж Той, Хто праглядае сэрца, Сам не разумее? Ведае Той, Хто сочыць за душамі, Ён адплачвае кожнаму за справы яго.

13Сыне мой, ты ясі мёд, бо ён добры, бо соты — найсаладзейшыя для горла твайго.

14Так, ведай, ёсць мудрасць для душы тваёй: калі ты знойдзеш яе — будзе ў цябе будучыня і надзея твая не загіне.

15Не строй падкопы, о нягоднік, дому справядлівага, і не парушай спакою яго.

16Бо справядлівы сем разоў упадзе і ўзнімецца; а бязбожнікі ўпадуць у ліха.

17 Ёў 31:29 Калі гіне непрыяцель твой — не радуйся; і хай не ўзрадуецца ў пагібелі яго сэрца тваё,

18каб падчас не ўбачыў Госпад і не спадабаўся ён Яму, і каб не адхіліў Ён гневу Свайго ад яго.

19 Высл. 13:9 Не абурайся на ліхадзеяў і бязбожнікам не зайздросці,

20бо не будзе будучыні ў ліхога і светач бязбожнікаў патухне.

21Бойся, сыне мой, Госпада і цара, і не далучайся да тых, хто думае інакш,

22бо раптам надыдзе пагібель на іх, а пагібель ад іх абаіх хто прадбачыць?

23 Святар. 19:15; Паўт. Зак. 1:17; Высл. 18:5 І гэта таксама ёсць у мудрых: вылучаць чалавека на судзе — нядобра.

24Хто кажа бязбожніку: «Ты справядлівы», таго будуць праклінаць народы, таго адхіляць плямёны.

25А хто выкрывае яго — будзе праслаўлены, і прыйдзе на іх дабраславенне дабра.

26У вусны цалуе той, хто адказвае вернымі словамі.

27Рыхтуй справу сваю знадворку і старанна выконвай яе на сваёй ніве, каб потым пабудаваць дом свой.

28Не будзь сведкам супраць блізкага твайго беспадстаўна і не падманвай нікога вуснамі сваімі.

29Не кажы: «Як ён мне зрабіў, так і я адплачу чалавеку за справу яго».

30Праходзіў я праз поле лянівага чалавека і праз вінаграднік чалавека, пазбаўленага розуму:

31і вось — усё запаланіла крапіва, і цярноўнік пакрыў паверхню яго, і агароджа каменная была разбурана;

32калі я гэта ўбачыў, захаваў у сэрцы сваім, я ўбачыў — і вывучыў настаўленне:

33 Высл. 6:10, 11 «Крыху паспіш, у меру падрэмлеш, крыху рукі зложыш, каб адпачыць,

34і прыйдзе да цябе беднасць, як скараход, і галеча — як чалавек узброены».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help