Ліст да Гебраяў Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 5:48; 1Кар. 3:10; Гал. 3:1; Геб. 9:14 Дзеля таго, пакінуўшы пачаткі слова Хрыстова, пяройдзем да спраў больш дасканалых, не беручыся зноў закладваць падмуркі адносна навяртання ад мёртвых учынкаў і адносна веры ў Бога,

2 Дзеі 2:38; Геб. 9:14 навукі аб хросце, а таксама ўскладанні рук, уваскрэсенні мёртвых і вечным судзе.

3І гэта зробім, калі Бог дазволіць.

4 Ян. 4:10; Гал. 3:2; Эф. 2:8; Геб. 2:4; 1Пёт. 2:3; 2Пёт. 2:20 Бо немагчыма, каб тыя, што ўжо раз былі асвечаны, што таксама пакаштавалі дару нябеснага ды сталіся ўдзельнікамі Духа Святога,

5якія пакаштавалі добрага Божага слова і магутнасць будучага веку

6 Мц. 3:2; Дзеі 17:30; 2Пёт. 2:20; 1Ян. 5:16 ды адпалі, крыжуючы зноў у саміх сабе Сына Божага і зневажаючы Яго, маглі быць адноўлены да навяртання.

7Бо зямля, што напойваецца частым дажджом і родзіць расліны на карысць тым, якія апрацоўваюць яе, атрымлівае дабраславенне ад Бога.

8 Род. 3:17, 18; Мк. 11:21 А калі родзіць церні і пустазелле, дык яна непрыдатная і блізкая да праклёну, і канец яе – спаленне.

9 Рым. 1:16; 2Кар. 7:16 Спадзяёмся адносна вас, найдаражэйшыя, што вы лепшыя і трымаецеся збаўлення, хоць мы і гаворым гэтак.

10 Мц. 10:42; Рым. 15:25; 1Тэс. 1:3; Адкр. 2:2 Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.

11 Клс. 2:2 Жадаем, каб кожны з вас выявіў такую ж руплівасць ва ўдасканаленні надзеі аж да канца,

12каб не сталіся вы лянівымі, але сапраўднымі паслядоўнікамі тых, якія вераю і доўгацярплівасцю бяруць у спадчыну абяцанне.

13 Лк. 1:73 Бо Бог, даючы абяцанне Абрагаму, не маючы нікога вышэйшага, каб мог ім прысягнуць, прысягнуў Самім Сабою,

14 Род. 22:16, 17 сапраўды кажучы: «Дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу цябе».

15 Як. 5:7; Рым. 4:17 І так, доўгі час чакаючы, атрымаў абяцанае.

16Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне.

17 Лк. 1:73; Рым. 8:17 Дзеля таго і Бог, хочучы для спадкаемцаў абяцання больш выявіць непарушнасць Свайго намеру, скарыстаўся прысягай,

18 Рым. 3:4; Клс. 1:5; Ціт. 1:2; Геб. 3:6 каб праз дзве нязменныя рэчы, у якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мелі мы моцную ўцеху, мы, што збягаемся, каб узяць дадзеную нам надзею,

19 Святар. 16:2 якую маем як якар душы, бяспечны і пэўны, які пранікае ва ўнутранае аж за заслону,

20 Пс. 110:4; Ян. 14:2 куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, на ўзор Мэльхісэдэха стаўшыся Першасвятаром навек.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help