Кніга Псальмаў Псальм 84 (83) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Сыноў Корэ. Псальм.

2Якія ж мілыя паселішчы Твае, Госпадзе магуццяў!

3Тужыць і рвецца душа мая ў палац Госпада, сэрца маё і цела маё ўзрадаваліся Богу жывому.

4Нават верабей знаходзіць сабе дом і ластаўка гняздо сабе, каб уладкаваць птушанят сваіх: ахвярнікі Твае, Госпадзе магуццяў, Валадару мой і Божа мой!

5Шчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім: век будуць яны славіць Цябе.

6Шчасны той чалавек, у якога ёсць успамога ад Цябе; размясціў ён у душы нябесныя шляхі:

7Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.

8Пойдуць яны з сілы ў сілу, убачыцца Бог багоў на Сіёне.

9Госпадзе, Божа магуццяў, выслухай малітву маю; прыхіні вуха, Божа Якубаў.

10Глянь, Божа, наш абаронца, ды глянь на аблічча намашчэнца Твайго!

11Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.

12Бо Госпад Бог ёсць сонца і шчыт; ласку і славу дасць Госпад; Ён не забярэ дабра ў тых, што жывуць у бязвіннасці.

13Госпадзе магуццяў, шчасны той чалавек, які ўскладае надзею на Цябе!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help