Першы ліст да Цімафея Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 24:24; 2Пёт. 3:3; 1Ян. 2:18 Дух, вось, адкрыта кажа, што ў апошнія часы некаторыя адступяцца ад веры і прыхіляцца да духаў спакусы і да навук дэманавых,

2 Мц. 7:15; Эф. 4:19; 2Цім. 3:5 крывадушна падманваючых і са спаленым сумленнем сваім,

3 Клс. 2:23 забараняючых жаніцца, ужываць у ежу стравы, якія стварыў Бог і даў тым, што пазналі праўду, каб дзякавалі Богу.

4Бо любое стварэнне Бога добрае, і нічога не трэба адкідаць, што з падзякаю прымаецца;

5бо ўсвячаецца яно праз слова Божае і малітву.

6 2Цім. 3:14 Выясняючы гэта братам, будзеш добрым паслугачом Хрыста Ісуса ў словах веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.

7 2Цім. 2:16; Ціт. 1:14; Геб. 5:14 Недарэчных і бабскіх плётак высцерагайся. Практыкуй сябе ў пабожнасці.

8 Мц. 6:33 Бо цялесныя практыкаванні мала карысныя, пабожнасць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.

9Праўдзівае гэтае слова і вартае ўсякай увагі.

10 1Цім. 6:17; Ціт. 2:10 Бо дзеля гэтага мы працуем і ганьбаванне церпім, што спадзяёмся на Бога жывога, Які ёсць Збаўца ўсіх людзей, а ў першую чаргу верных.

11Загадвай гэта і вучы.

12 2Кар. 6:6; Ціт. 2:7; 1Пёт. 5:3 Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, у духу, у веры, у чысціні.

13 1Тэс. 5:27 Пакуль прыбуду, займіся чытаннем, суцяшэннем, навукаю.

14 Дзеі 6:6; 2Цім. 1:6 Не занядбай даравання, якое ў табе, якое дадзена табе праз прароцтва з ускладаннем рук старэйшых.

15Аб гэтым думай, будзь у гэтым, каб поспех твой усім быў бачны.

16 Дзеі 20:28; 2Цім. 3:14 5 Углядайся ў сябе і тое, чаму навучаеш, трывай у гэтым; бо, так робячы, і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help