Кніга Ёва Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ёў 20:1 І сказаў у адказ Зафар Нааматыт:

2«Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць? Або ці чалавек гаваркі апраўдаецца?

3Ці ж твая пустая гаворка прымусіць людзей маўчаць і не будзе каму спыніць цябе, калі ты пасміхаешся з іншымі?

4Бо ты сказаў: “Шчырае слова маё, і чысты я ў вачах Тваіх”.

5Няхай бы Сам Бог пагаварыў з табою і адкрыў вусны Свае для цябе;

6каб паказаў Ён табе таямніцы мудрасці і патаемныя рады Яго, — ты б зразумеў, што многа менш Ён патрабуе ад цябе, чым заслугоўвае правіннасць твая.

7Хіба заўважыш ты сляды Божыя і хіба спасцігнеш дасканала Усемагутнага?

8Ён вышэй за неба, і што ты зробіш? Ён глыбей за пекла, і што ты спасцігнеш?

9Даўжэйшая за зямлю мерка Яго і шырэйшая за мора.

10Калі Ён руйнуе або закрывае і сціскае, хто запярэчыць Яму?

11Бо Ён ведае марнасць чалавечую; і няўжо ж не заўважае правіннасць, бачачы яе?

12Але і чалавек пусты робіцца разважлівым; а нараджаецца ён, як дзікае асляня.

13Ты ж, калі сэрца сваё ўмацуеш і да Яго ўзнімеш свае рукі,

14калі несправядлівасць, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш ад сябе і не застанецца няпраўды ў тваёй палатцы,

15тады ты зможаш падняць аблічча тваё без заганы, і будзеш сталы, і не будзеш баяцца.

16Бо забудзешся ты на сваё гора і ўзгадаеш яго, як воды, што сплылі.

17І быццам бы святло паўдзённае ўзыдзе для цябе пад вечар, і, калі ты падумаеш, што цябе пакрыла цемра, заззяеш, як зараніца.

18І будзеш ты мець надзею, паклаўшы перад сабою спадзяванне, і, пахаваны, будзеш спаць спакойна.

19Будзеш адпачываць, і не будзе каму цябе палохаць, і многія будуць запабягаць перад тваім абліччам.

20А вочы бязбожных аслепнуць, і прыбежышча знікне ад іх, і надзея іх — знікненне».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help