Кніга Псальмаў Псальм 29 (28) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 96:7-9 Давідаў.

Прыносьце Госпаду, сыны Божыя, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць.

2Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго, услаўляйце Госпада ў святым ззянні.

3 2Сам. 22:14 Голас Госпада над водамі, загрымеў Бог велічы: Госпад над бязмежнымі водамі.

4Голас Госпада магутны! Голас Госпада велічны.

5Голас Госпада, Які ламае кедры; і паламае Госпад кедры Лібана,

6змушае скакаць Лібан, нібы цялятка, а Сірыён, нібы маладога адзінарога.

7Голас Госпада, Які выкрасае агністае полымя.

8Голас Госпада, Які трасе пустыню, і патрасе Госпад пустыню Кадэс.

9Голас Госпада, Які хутка дасць абрадзініцца аленіхам і аголіць гушчары, і ў святыні Яго ўсе прамовяць: «Хвала!»

10Госпад трывае па-над патопам, і будзе сядзець Госпад як Валадар вечна.

11Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help