Кніга Лічбаў Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І пачаўся супраць Госпада шум народа, што быццам пакутаваў ад вялікага гора. Калі пачуў гэта Госпад, разгневаўся, і ўзгарэўся на іх, як агонь, гнеў Госпада, і знішчыў крайнюю частку лагера.

2І, калі народ стаў усклікаць да Майсея, Майсей пачаў маліць Госпада, і агонь спыніўся.

3Назвалі тое месца Табэра, таму што ўзгарэўся там супраць іх агонь Госпадаў.

4А іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, засмуткавалі, і, усеўшыся разам, сыны Ізраэля таксама плакалі і наракалі: «Хто дасць нам наесціся мяса?

5Мы памятаем, як у Егіпце мы елі дарма рыбу; памятаем агуркі, гарбузы, цыбулю і часнок.

6Горла наша — сухое, нічога іншага не бачаць вочы нашы, апрача манны».

7 Вых. 16:31 Манна ж была падобная да насення каляндры і мела выгляд, як бдалах.

8А народ хадзіў вакол, і збіраў яе, і малоў у жорнах або тоўк у ступе ды варыў у гаршку, і рабіў з яе аладкі; са смакам хлеба, прыгатаванага на аліўкавым алеі.

9 Вых. 16:13-15 І калі ўначы раса ападала на лагер, ападала адначасова і манна.

10Такім чынам, Майсей чуў, як народ плача па сем’ях, кожны ля ўваходу ў палатку сваю. І вельмі ўзгарэлася абурэнне Госпада; бо невыноснай для Майсея была ўбачаная ім рэч,

11і казаў ён Госпаду: «Чаму Ты мучыш паслугача Свайго? Чаму не магу я знайсці ласкі ў Цябе? І чаму Ты ўсклаў на мяне ўвесь цяжар народа гэтага?

12Ці ж з мяне пачаўся ўвесь гэты народ або з мяне нарадзіўся, што кажаш мне: “Насі яго ў сэрцы сваім, як носіць звычайна карміцелька немаўля, ды адвядзі яго ў зямлю, якою прысягнуў Я бацькам яго”?

13Адкуль узяць мне мяса, каб есці нам? З плачам наракаюць на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб наесціся!”

14Не магу адзін вытрымліваць увесь гэты народ, бо занадта цяжкі ён для мяне.

15Калі такім чынам абыходзішся са мною, прашу, забі мяне, калі маю ласку ў вачах Тваіх, каб не бачыў я болей няшчасця свайго!»

16І сказаў Госпад Майсею: «Збяры Мне семдзесят чалавек са старэйшын Ізраэля, аб якіх ты ведаеш, што яны людзі сталыя і кіраўнікі, і прывядзі іх у палатку сустрэчы, і хай там стаяць разам з табой.

17А Я сыду і буду гаварыць з табою, і вазьму ад духа твайго, і перадам ім, каб разам з табою пераносілі яны цяжар народа, а не толькі ты быў ім абцяжараны.

18 Вых. 16:8 Таксама народу скажы: “Асвяціцеся, заўтра будзеце есці мяса; бо я чуў плач ваш: “Хто дасць нам есці мяса? Добра было нам у Егіпце”. І дасць вам Госпад мяса, і будзеце есці

19не адзін дзень, ані два або пяць, або дзесяць, ані дваццаць нават,

20але ўвесь месяц, аж пакуль яно не выйдзе праз ноздры вашы і не вернецца ванітамі, бо адвярнуліся вы ад Госпада, Які паміж вас, і наракалі на Яго, кажучы: “Чаму выходзілі мы з Егіпта?”»

21І сказаў Майсей: «Шэсцьсот тысяч пешых у гэтым народзе, а Ты кажаш: “Я дам ім есці мяса цэлы месяц!”

22Ці мноства авечак і валоў будзе забіта, каб маглі яны наесціся? Або ўсе рыбы мора збяруцца ў адно, каб іх насыціць?»

23Адказаў яму Госпад: «Ці ж рука Госпада скарацілася? Ужо цяпер убачыш, ці слова Маё спаўняецца на справе, ці не».

24Дык выйшаў Майсей і абвясціў народу словы Госпада, і склікаў семдзесят чалавек са старэйшын Ізраэля, якіх паставіў вакол скініі.

25А Госпад сышоў у воблаку і гаварыў з імі, узяўшы ад духа, які быў у Майсеі, і перадаўшы сямідзесяці мужчынам старэйшынам. І калі дух супачыў на іх, прарочылі яны, а потым пакінулі.

26А два чалавекі засталіся ў лагеры, адзін з іх зваўся Эльдад, а другі — Мэдад; на іх таксама сышоў дух, бо і яны былі прызначаны, толькі не пайшлі ў палатку. І, калі яны прарочылі ў лагеры,

27прыбег юнак да Майсея і паведаміў яму, кажучы: «Эльдад і Мэдад прарочаць у лагеры».

28Адразу ж Ешуа, сын Нуна, які ад юнацтва свайго быў на паслузе ў Майсея, сказаў: «Гаспадару мой, Майсей, забарані ім!»

29Але Майсей адказаў: «Ці не раўнуеш ты за мне? О, калі б усе ў народзе былі прарокі, калі б даў ім Госпад Духа Свайго?»

30І Майсей і старэйшыны Ізраэля вярнуліся ў лагер.

31 Вых. 16:13 Але падняўся вецер ад Госпада, і прынёс з-за мора перапёлак, і кінуў іх каля лагера на дарозе, на дзень дарогі з аднаго боку і дзень дарогі з другога боку лагера, амаль на два локці ад зямлі.

32Дык паўстаў народ, і ўвесь той дзень і ўсю ноч, і ўвесь наступны дзень збіралі перапёлак; хто мала сабраў, прынёс дзесяць звязак; і параскладалі іх вакол лагера.

33Яшчэ мяса было на іх зубах і хапала гэтай ежы, і вось, узгарэлася абурэнне Госпада супраць народа і ўдарыў яго Госпад вельмі вялікай плягаю.

34І тое месца названа Кіброт-Гатава; бо там пахавалі прагавіты народ.

35А выйшаўшы з Кіброт-Гатавы, прыбылі ў Асэрот і там затрымаліся.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help