1Тады справядлівы стане з вялікай адвагай перад тымі, што яго крыўдзілі ды пагарджалі яго трудамі,
2бачачы, як затрывожацца жудасным страхам і аслупянеюць на віду неспадзяванага збаўлення,
3каючыся і ўздыхаючы ў турбоце духу, будуць казаць самі да сябе:
4«Гэта той самы, з каго мы калісьці кпілі і падобна ганьбілі. Мы, неразумныя, лічылі жыццё яго за дурное і смерць яго – за ганьбу.
5Як яго залічылі ў сыны Божыя і долю яго – сярод святых?
6Дык мы сышлі з дарогі праўды, і не свяціла нам святло справядлівасці, і сонца не ўзышло нам;
7заблыталіся ў путах беззаконня і загубы і хадзілі па непраходных пустынях, а дарогі Госпадавай не пазналі.
8Чым нам дапамагла пыхлівасць? Або чым нам дапамагло багацце і пустая слава?
9Усё гэта прайшло, як цень, і як вяшчун хуткабежны,
10 Высл. 30:18, 19 і быццам карабель, што плыве праз успененае мора, следу якога не знойдзеш, калі праплыве, ані баразны кіля яго сярод хваляў,
11або як птушка, што лётае ў прасторы, ніякага не пакідае следу шляху, толькі лёгкі вецер, удараны шумам крылаў і рассечаны сілаю свіста, працінаецца ўзварушанымі крыламі, і па гэтым ніякага следу шляху не знаходзіцца;
12або як выпушчаныя ў намечаную мэту стрэлы: раздзеленае паветра зараз жа зноў сходзіцца, так што не пазнаць іх пралёту.
13Так і мы, нарадзіўшыся і пастаянна знікаючы, не змаглі ніякім знакам паказаць цноты; але прапалі мы ў сваім беззаконні».
14 Пс. 1:4 Бо надзея бязбожнага, як мякіна, ветрам раскіданая, ды як лёгкая пена, бурай паразбіваная, і як дым, ветрам разагнаны, і як памяць пра госця, што прыйшоў на адзін дзень.
15А справядлівыя жывуць вечна; і ўзнагарода іх – у Госпадзе, і думка аб іх – ва Узвышняга.
16Дзеля таго атрымаюць яны вянец аздаблення і гожую дыядэму з рукі Госпада. Бо ён правіцаю Сваёю зберажэ іх і плячом Сваім абароніць іх.
17 Іс. 59:17; Эф. 6:10-17 Ён возьме за зброю Сваю апякуючую руплівасць і ўзброіць стварэнне на помсту ворагам,
18як панцырам, узброіцца ў справядлівасць і, як шлем, прыме справядлівы суд;
19як шчыт непераможны, возьме святасць.
20Як меч жа, навострыць гнеў Свой няўмольны, і з Ім разам будзе ваяваць свет супраць неразумных.
21 Пс. 17:15 Панясуцца меткія стрэлы маланак, і паляцяць у цэль з хмараў, як з добра нацягнутага лука,
22і ярасны град будзе выкінуты з гневам, які кідае камяні; узбурацца супраць іх воды марскія, і рэкі няўмольна нахлынуць.
23Падымецца супраць іх дух сілы і, як буралом, змяце іх. І злачыннасць спустошыць усю зямлю, і ліхота перавярне пасады магутных.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
