Другая кніга Хронікаў Раздзел 17 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Цараваў жа Язафат, сын яго, на месцы яго, ды ўмацаваўся ён супраць Ізраэля.

2І паставіў ён войска ва ўсіх гарадах Юдэі, якія былі абкружаны мурамі; і размясціў на зямлі Юдэі гарнізоны, а таксама ў гарадах Эфраіма, якія здабыў Аса, бацька яго.

3І Госпад быў з Язафатам, бо хадзіў ён першымі дарогамі бацькі свайго ды не ўскладаў надзею на Баалаў,

4але на Бога бацькі свайго, і па прыказаннях Яго паступаў, і не паводле грахоў Ізраэля.

52Пар. 18:1І ўмацаваў Госпад царства ў яго руцэ, дый уся Юдэя давала дары Язафату; і нажыў ён бязмежныя багацці і вялікую славу.

6І калі сэрца яго набралася адвагі дзеля дарог Госпада, ён таксама выдаліў узгоркі і слупы з Юдэі.

7А на трэці год валадарання свайго паслаў князёў сваіх: Бэнгайла, і Абдзію, і Захарыю, і Натанаэля і Міхея, каб навучалі ў гарадах Юдэі,

8а з імі левітаў: Сямэю, і Натанію, і Забадзію, таксама Асаэля, і Сэмірамота, і Ёнатана, і Адонію ды Тобію — левітаў, і з імі святароў: Элісаму і Ёрама.

9Вучылі яны ў Юдэі, маючы кнігу закону Госпадава, і абышлі ўсе гарады Юдэі, і навучалі народ.

10Такім чынам, ажыў страх Госпадаў па ўсіх царствах земляў, што былі вакол Юдэі, і не адважваліся ваяваць супраць Язафата.

11Але і ад філістынцаў прыносілі дары Язафату і даніну срэбрам; таксама арабы прыводзілі статкі бараноў у сем тысяч семсот, ды столькі ж казлоў.

12Дык узрос Язафат, і праславіўся аж да неба, і пабудаваў у Юдэі замкі і гарады складаў.

13І многа было ў яго пад рукою запасаў у гарадах Юдэі; таксама былі ў Ерузаліме баявыя ваяры і асілкі,

14лік якіх паводле іх пакаленняў: у Юды кіраўнікамі войска былі: кіраўнік Эдна, і з ім трыста тысяч найдужэйшых ваяроў,

15і на яго баку Ёганан кіраўнік, і з ім дзвесце восемдзесят тысяч чалавек,

16таксама на яго баку Амасія, сын Зэхры, прысвечаны Госпаду, і з ім дзвесце тысяч мужных ваяроў.

17А ад Бэньяміна мужны ў баях Эліяда, і з ім дзвесце тысяч лучнікаў і шчытаносцаў,

18і на яго баку Ёзабад, і з ім сто восемдзесят тысяч спрактыкаваных ваяроў.

19Яны ўсе былі пад рукой цара, за выключэннем тых, якіх ён размясціў ва ўмацаваных гарадах па ўсёй зямлі Юдэі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help