Кніга Мудрасці 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Зноў жа іншы, што хоча плысці і пачаць дарогу праз грозныя хвалі, перамяшчаючыся з дапамогай дрэва, прызывае на помач яшчэ больш крохкае дрэва.

2Яго бо выдумала прагнасць да набыткаў і майстар мудра вырабіў.

3 Пс. 77:20 А кіруе ім наканаванне Тваё, Ойча, бо і на моры паказваеш дарогу, і сярод хваль – самы бяспечны шлях,

4паказваючы, што Ты можаш ад усяго збавіць, каб і неспрактыкаваны мог выйсці ў мора.

5А Ты хочаш, каб справы Тваёй мудрасці не былі бескарыснымі, таму нават і марнаму дрэву людзі даручаюць сваё жыццё ды, праплыўшы бурлівыя хвалі, ратуюцца.

6 Род. 6:1-5 Але і ад пачатку, калі прападалі гордыя веліканы, надзея свету апынулася ў арцы, і яна, накіраваная Тваёй рукою, пакінула свету семя патомства.

7Дабраславёна бо дрэва, праз якое здзяйсняецца справядлівасць;

8 Паўт. Зак. 27:15 але тое, што рукой апрацавана, праклята і яно, і яго творца; ён – за тое, што зрабіў, яно – за тое, што, хоць марнае, атрымала назву бога.

9Аднолькава Богу ненавісны і бязбожны, і яго бязбожнасць:

10твор бо разам з творцам будуць пакараны.

11Дзеля таго і на ідалаў паганскіх прыйдзе суд, бо яны сталіся агіднасцю пасярод твораў Божых, і згаршэннем душам чалавечым, і пасткай для ног неразумных людзей.

12Выдумка ідалаў – гэта крыніца вераломства, пачатак распусты, і іх вынаходка – сапсаванасць жыцця;

13і не было іх ад пачатку, і не будуць існаваць вечна.

14З’явіліся яны на свеце дзеля неразумнасці людской, і таму канец іх блізка.

15Бацька, засмучаны горкім смуткам дзеля рана страчанага сына, зрабіў сабе выяву яго, які тады ўжо быў мёртвым чалавекам, пачаў шанаваць як бога, і падначаленым устанавіў цэласпаленні і абрады;

16з цягам часу ўмацоўваючы бязбожны звычай, пачалі берагчы яго як закон.

17І па загадзе ўладароў шанаваліся іх статуі; паколькі людзі не маглі шанаваць іх дзеля таго, што былі яны далёка, – здалёк уяўляліся постаці іх, – стварылі яны бачную выяву цара, якога хацелі шанаваць.

18Нават тых, што не ведалі чалавека, да павелічэння шанавання яго прываблівала выдатнае майстэрства творцы;

19той бо, хочучы, мабыць, спадабацца таму, хто яго наняў, мастацтвам сваім апрацаваў яго, каб дасягнуць найбольшага падабенства.

20А натоўп, захоплены прыгожай работай, прызнаў за бога таго, хто нядаўна шанаваўся як чалавек.

21І гэта стала спакусай для жыцця чалавечага, бо людзі, трапляючы або ў няшчасце, або пад уладу, далі Непераказальнае Імя камяням або дрэвам.

22Затым не стала хапаць, што блукалі яны адносна пазнання Бога, але і, жывучы ў вялікай вайне няведання, такое вялікае зло называюць супакоем.

23Таму што або калі ахвяруюць дзяцей сваіх, або калі спраўляюць таемныя абрады, або калі чыняць начныя служэнні багам, поўныя вар’яцтва чужаземных абрадаў,

24не пільнуюць ані жыцця, ані чыстага шлюбу, але падступна адзін другога забівае або чужаложствам засмучае.

25І ўсё змяшалася: кроў і забойства, пакража і подступ, знішчэнне і здрадлівасць, нахабства і крывапрысяганне,

26прыгнёт добрых, забыццё дабрадзейства, апаганенне душ, змяненне роду, распуста ў шлюбах, чужаложства і бессаромнасць.

27Бо шанаванне ідалаў жахлівых – гэта пачатак, і прычына, і канец усякае ліхоты.

28Таму што або дурнеюць у гульнях, або праракуюць ілжыва, або разбэшчана жывуць, або крывадушна прысягаюць скора.

29Бо пакуль вераць бяздушным ідалам, не вераць, што, крывадушна прысягаючы, шкодзяць сабе.

30Але сыдзе на іх кара справядлівая за адно і другое: што блага думалі пра Бога, звяртаючыся да ідалаў, і што, пагарджаючы святасцю, прысягнулі крывадушна ў хітрасці.

31Бо не моц ідалаў, прызваных у прысязе, але належная кара грэшнікам прыходзіць заўсёды па злачынстве несправядлівых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help