Другі ліст да Цімафея Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ціт. 1:2 Паўла, Апостал Хрыста Ісуса, з волі Бога, паводле абяцання жыцця, якое ёсць у Хрысце Ісусе,

2 1Цім. 1:2; Ціт. 1:4 Цімафею, улюбёнаму сыну: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.

3 Дзеі 23:1; Рым. 1:8 Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленнем, што ў маіх малітвах уночы і днём без перапынку маю ў памяці цябе,

4і прагну ўбачыць цябе, памятаючы твае слёзы, каб напоўніцца радасцю,

5 Дзеі 16:1; 1Цім. 4:6 і прыпамінаю веру не фальшывую, якая ёсць у табе, якая жыла найперш у бабулі тваёй Лаідзе і маці тваёй Эўніцы, ды я перакананы, што і ў табе.

6 1Цім. 4:14 Дзеля гэтай прычыны нагадваю табе, каб узграваў ты дар Божы, які ёсць у табе праз ускладанне рук маіх.

7 Ян. 14:27 Бо не даў нам Бог духа страху, але сілы, любові і цвярозага мыслення.

8 Лк. 9:26 Дык не саромейся тады сведчання Госпада нашага, ані мяне, вязня Яго, але працуй дзеля Евангелля моцы Бога,

9 Эф. 1:4; Ціт. 2:11 Які збавіў нас і паклікаў святым пакліканнем не паводле нашых спраў, але паводле пастановы Сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысце Ісусе спрадвеку,

10 Эф. 1:9; Ціт. 1:2 а цяпер аб’явілася праз з’яўленне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які знішчыў смерць і асвяціў жыццё і несмяротнасць праз Евангелле,

11 Дзеі 9:15; 1Цім. 2:7 дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам, і Апосталам, і вучыцелем паганаў.

12 Рым. 1:16; 1Пёт. 4:19 З гэтай прычыны пераношу цярпенні, але не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і маю пэўнасць, што Ён мае моц захаваць уклад мой на той дзень.

13 Рым. 6:17; Ціт. 1:9; 1Ян. 2:24 За ўзор вазьмі здаровыя словы, якія чуў ты ад мяне, адносна веры і любові, што ў Хрысце Ісусе.

14 Адкр. 3:11 Беражы добры ўклад Духа Святога, Які прабывае ў нас.

15Ці ведаеш тое, што ўсе, што ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген, адвярнуліся ад мяне?

16Хай дасць міласэрнасць Госпад дому Анэсіфора, бо часта ён мяне падмацоўваў і не саромеўся кайданоў маіх,

17але, прыбыўшы ў Рым, пільна шукаў мяне і знайшоў.

18 Мц. 5:7; Мк. 9:41 Хай дасць яму Госпад знайсці міласэрнасць у Госпада ў той дзень. А колькі ён служыў у Эфесе, ты лепей ведаеш.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help