Кніга Ёва Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ёў 14:5, 6 Хіба жыццё чалавека на зямлі — гэта не вайна, хіба дні яго — не як дні найміта?

2Як нявольнік прагне ценю і як найміт чакае платы сваёй,

3так і я меў месяцы мучэнняў і лічыў цяжкія ночы свае.

4Калі я засну, то буду гаварыць: “Калі ж я ўстану?” І зноў буду чакаць вечара і напоўнюся пакутамі аж да змяркання.

5Цела маё пакрыта гніллём і брудам пылу, скура мая лопаецца і цячэ.

6Дні мае прайшлі хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і скончыліся, як кароткая нітка.

7Памятай, што жыццё маё — подых ветру і маё вока не вернецца, каб пабачыць дабро.

8І не ўгледзіць мяне позірк чалавека; вочы Твае — на мяне, а мяне ўжо не будзе.

9Як воблака марнее і знікае, так і той, хто сыдзе ў цемру, не падымецца.

10Ён не вернецца болей у дом свой, і месца яго болей яго не пазнае.

11Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.

12Ці ж мора я або пачвара марская, што паставіў Ты пры мне варту?

13Калі скажу я: “Пацешыць мяне ложак мой, і забярэ пасцель мая”, —

14Ты пачынаеш палохаць мяне снамі і трывожыш жахлівымі прывідамі.

15З гэтай прычыны душа мая выбірае самагубства, а косці мае — смерць.

16Я ў роспачы; жыць болей я ўжо не буду. Злітуйся нада мной, бо дні мае — нішто.

17 Пс. 8:5; 144:3 Што ёсць чалавек, што Ты ўзвялічваеш яго? Або што Ты схіляеш сэрца Сваё да яго?

18Ты наведваеш яго на світанні і штохвілінна выпрабоўваеш яго.

19Дакуль жа не адвернеш Ты вачэй ад мяне? Няўжо не дазволіш мне праглынуць сліну маю?

20 Ёў 9:29 Зграшыў я, дык што маю зрабіць для Цябе, о Вартаўнік над людзьмі? Чаму ўчыніў Ты мяне непрыязным Табе і сам сабе я зрабіўся нязносны?

21Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help