Кніга Псальмаў Псальм 106 (105) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Пар. 16:34; 2Пар. 5:13; 7:3; Эздр. 3:11; Пс. 100:5; 107:1; 118:1; 136:1; Ярэм. 33:11 Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо навек міласэрнасць Яго.

2Хто раскажа пра магутнасці Госпада, хто дасць пачуць усе хвалы Яго?

3Шчасныя тыя, што выконваюць прыказанні, якія чыняць справядлівасць увесь час.

4Помні пра нас, Госпадзе, у спагаднасці да Твайго народа наведай нас збаўленнем Тваім,

5каб убачылі мы даброты выбраннікаў Тваіх, каб узвесяліліся мы весялосцю народа Твайго, каб ганарыліся Тваёй спадчынай.

6 Дан. 9:5 Награшылі мы разам з продкамі нашымі, жылі не па праўдзе, учынілі несправядлівасць.

7 Вых. 14:10-12; Дан. 3:89 Нашы бацькі ў Егіпце не зразумелі Тваіх цудаў, не помнілі вялікай міласэрнасці Тваёй і злосна кпілі, выходзячы ў мора, мора Чырвонае,

8але захаваў Ён іх дзеля Свайго імя, каб даць спазнаць моц Сваю.

9 Вых. 14:21-31 Пагразіў Ён Чырвонаму мору, і высахла, і павёў іх між хваль, як па пустыні.

10І збавіў іх ад рукі нахабніка; і вызваліў іх ад ворага.

11І пакрыла вада іх праціўнікаў, ані адзін з іх не застаўся.

12 Вых. 15:1-21 І паверылі словам Яго, і спявалі на хвалу Яго.

13Але тут жа забыліся пра справы Яго і не прынялі парады Яго.

14 Ліч. 11:4-34 І разгарэліся пажаднасцю ў пустыні, і спакушалі Бога на бязводдзі.

15І даў Ён ім паводле просьбы іх, і паслаў насычанасць у душы іх.

16 Ліч. 16:1-35 І зайздросцілі Майсею ў лагеры, Аарону, святому Госпада.

17 Паўт. Зак. 11:6 Расступілася зямля і праглынула Датана і пакрыла зборышча Абірама.

18І ўспыхнуў агонь у скопішчы іх, полымя спаліла грэшнікаў.

19 Вых. 32:1-14 І зрабілі яны цялё пры Гарэбе і пакланяліся перад ідалам.

20І замянілі хвалу сваю падабенствам быка, што паядае сена.

21Забыліся пра Бога, Які збавіў іх, Які чыніў нязвыкласці ў Егіпце,

22цуды на зямлі Хама, страшныя дзівосы каля Чырвонога мора.

23І сказаў Ён, што вынішчыць іх, каб не Майсей, выбраннік Яго: ён стаў перад Ім у расколіне, каб адвёў гнеў Свой, не губіў іх.

24 Ліч. 14:1-35 І за нішто палічылі яны зямлю пажаданую, не паверылі слову Яго,

25І марматалі ў сваіх палатках, не слухалі голасу Госпада.

26І ўзняў Ён руку Сваю на іх, каб пакласці іх ніцма ў пустыні

27 Святар. 26:33 і каб раскідаць патомства іх між народамі, і рассыпаць іх па ўсёй зямлі.

28 Ліч. 25:1-13 І прыгарнуліся яны да Баал-Пэгора, і з’елі ахвяры мёртвых.

29І ўгнявілі Яго сваімі задумамі, і спала на іх пляга.

30Тады паўстаў Пінхас і ўчыніў суд, і спынілася пляга.

31І залічана яму гэта за справядлівасць на ўсе пакаленні аж на век.

32 Ліч. 20:2-13 І ўгнявілі Яго каля водаў Мэрыбы, і праз іх прыйшла бяда на Майсея,

33бо яны раз’ятрылі дух яго, і пачаў прамаўляць ён неабдуманае вуснамі сваімі.

34 Суд. 2:1-3; 3:5, 6 Паўт. Зак. 7:2 Не вынішчылі паганаў, пра якіх сказаў ім Госпад,

35а памяшаліся яны з паганамі і навучыліся справам іх.

36І пачалі служыць іх балванам, і сталася пасткай для іх.

37 Паўт. Зак. 32:17; 2Цар. 17:17 Ды складалі ў ахвяру сыноў сваіх і дочак сваіх дэманам.

38 Ліч. 35:33 І пралілі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх ахвяравалі балванам ханаанскім, і зямля спаганена была кроўю,

39і спракудзіліся сваімі справамі, і сваімі паводзінамі парушылі прымірэнне.

40 Суд. 2:14-18 І ўзгарэўся гнеў Госпадаў на народ Яго, і ўзненавідзеў Ён спадчыну Сваю.

41І выдаў іх у рукі паганам, і запанавалі над імі тыя, што іх ненавідзелі.

42І прыгняталі іх непрыяцелі іх, і прыніжаны былі іх рукой.

43Часта вызваляў Ён іх, але яны гнявілі Яго сваімі намерамі і гінулі дзеля несправядлівасцей сваіх.

44Але глянуў Ён на іх бяду, калі пачуў лямант іх.

45І ўспомніў на шчасце іх пра запавет Свой і пашкадаваў іх паводле бязмежнай міласэрнасці Сваёй.

46І будзіў Ён літасць да іх ва ўсіх, якія іх няволілі.

47 1Пар. 16:35, 36 Збаў нас, Госпадзе Божа наш, і забяры нас з-паміж народаў, каб мы вызнавалі святое імя Тваё і ўслаўляліся славай Тваёю.

48Дабраславёны Госпад Бог Ізраэля ад веку і да веку! І скажа ўвесь народ: «Амін, амін!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help