Кніга Роду Раздзел 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І сталася ў той час, што Амрафэл, цар Сэнаара, і Арыёх, цар Эласара, і Кедар-Лагамэр, цар Элама, і Тадал, цар паганаў,

2выйшлі з вайною супраць Бэры, цара Садома, і супраць Біршы, цара Гаморы, і супраць Сенааба, цара Адамы, і супраць Шэмэбэра, цара Себаіма, і супраць цара Бэлы, або Сэгора.

3Гэтыя цары пагадніліся між сабой у даліне Сідзім, дзе сёння Салёнае мора.

4Дванаццаць гадоў служылі яны Кедар-Лагамэру, а ў трынаццатым годзе паднялі бунт супраць яго.

5А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,

6і харэяў у гарах Сэір аж да Эль-Парана, што ў пустыні.

7І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.

8І выступілі цар Садома і цар Гаморы, цар Адамы і цар Себаіма, і цар Бэлы, якая ёсць Сэгор, і ўладкаваліся ў лагчыне Сідзім да бою

9з Кедар-Лагамэрам, царом Элама, і Тадалам, царом паганаў, і Амрафэлам, царом Сэнаара, і Арыёхам, царом Эласара; чатыры цары супраць пяці.

10Даліна ж Сідзім мела многа смаляных ям. І вось жа, цары Садома і Гаморы кінуліся ўцякаць і зваліліся туды; а тыя, хто засталіся, уцяклі ў горы.

11І ўзялі яны ўсю маёмасць Садома і Гаморы, і ўсё, што тычыцца харчоў, і пайшлі.

12Захапілі яны таксама Лота, сына брата Абрама, які жыў у Садоме, і маёмасць яго.

13І вось, адзін з тых, хто ўцёк, паведаміў Абраму, гебраю, які жыў каля дубровы амарэя, на імя Мамрэ, брата Эскола і брата Анэра: яны заключылі пагадненне з Абрамам.

14Калі пачуў Абрам, што яго брат Лот у палоне, сабраў сярод паслугачоў сваіх трыста васемнаццаць найбольш спраўных мужчын і пусціўся ў пагоню аж пад Дан.

15І, падзяліўшы сваіх людзей, ноччу напаў на іх, і разбіў іх, і гнаў іх аж да Гобы, што налева ад Дамаска.

16І вярнуў ён усю маёмасць, а таксама брата свайго Лота з яго маёмасцю, жанчын і народ.

17Калі ж ён вяртаўся па перамозе над Кедар-Лагамэрам і царамі, якія з ім былі, то цар Садома пераняў яго ў лагчыне Савэ, або Царскай.

18 Геб. 7:1-10 А Мэльхісэдэх, цар Салема, прынёс хлеб і віно, бо быў святаром Бога Найвышэйшага,

19дабраславіў яго і сказаў: «Дабраславёны Абрам Богам Узвышнім, Які стварыў неба і зямлю,

20і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму дзесятую частку з усяго.

21А цар Садома сказаў Абраму: «Аддай мне людзей, а маёмасць вазьмі сабе».

22Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,

23што ані ніткі пражы, ані раменьчыка ад сандаляў, нічога не вазьму з усяго таго, што табе належыць, каб ты пасля не казаў: “Гэта я ўзбагаціў Абрама”,

24за выключэннем таго, што пайшло на пракармленне юнакоў, ды апроч долі мужоў, якія хадзілі са мною, — Анэра, Эскола і Мамрэ; хай яны возьмуць сваю долю».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help