Ліст Якуба Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Пёт. 2:11; Рым. 7:23; Гал. 5:17 Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.

2Жадаеце і не маеце; забіваеце і зайздросціце, і не можаце здабыць; сварыцеся ды ваюеце. Не маеце, бо не ўпрошваеце,

3просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб толькі задаволіць сваю пажадлівасць.

4 Ян. 15:19; 1Ян. 2:15; Рым. 8:7; Гал. 1:4 Чужаложнікі, ці вы не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам ёсць варожасць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага веку, той робіцца ворагам Бога.

5Можа ўважаеце, што дарма Пісанне кажа: «Да зайздрасці любіць Дух, Якога пасяліў у нас»?

6 Мц. 23:12; Лк. 14:11; 1Пёт. 5:5 Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».

7 1Пёт. 5:8; Эф. 4:27 Дык пакарыцеся Богу; а супраціўцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас.

8 1Пёт. 1:22; 1Ян. 3:3; 1Цім. 2:8; Геб. 7:19 Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.

9Смуткуйце, жальцеся і плачце: хай смех ваш абернецца ў жалобу, а радасць – у тугу.

10 Лк. 14:11; 1Пёт. 5:6 Спакарыцеся перад абліччам Госпада, і Ён падыме вас.

11 Мц. 7:1; 1Пёт. 2:1; Рым. 14:4; 2Кар. 12:20; Эф. 4:31 Браты, не ачарняйце адзін аднаго. Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той ачарняе закон ды асуджае закон. А калі ты асуджаеш закон, дык ты не выканавец закону, але суддзя.

12 Мц. 10:28; Рым. 14:4 Адзін жа Заканадавец і Суддзя, Які можа збавіць і загубіць. А ты хто такі, што судзіш блізкага?

13А ну цяпер вы, што кажаце: «Сёння або заўтра пойдзем у той ці іншы горад, і пражывём там год, і зоймемся гандлем, і атрымаем прыбытак»;

14 1Пёт. 1:24 вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно – пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.

15Замест таго казаць бы вам: «Калі Госпад захоча, будзем жыць і рабіць тое ці іншае».

16Вы цяпер пахваляецеся ў сваёй пыхлівасці. Кожнае такое пустахвальства ліхое.

17 Лк. 12:47; Ян. 9:41; 2Пёт. 2:21 Таму той, хто ўмее рабіць дабро і не робіць, грэх таму!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help