Дзеі святых Апосталаў Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1У тыя дні, калі колькасць вучняў узрастала, пачалі геленісты наракаць на гебраяў, што ў штодзённым абслугоўванні іх удовы былі крыўджаны.

2Тады дванаццаць, склікаўшы мноства вучняў, сказалі: «Не прыдатна нам, пакінуўшы слова Божае, паслугаваць пры сталах.

3 1Цім. 3:7 Таму вось, браты, нагледзьце паміж сябе сем мужоў з добрым імем і поўных Духа Святога і мудрасці, якіх паставім на гэтую патрэбу.

4А мы ўсцяж будзем на малітве і паслузе слова».

5І спадабалася гэтая прапанова ўсім сабраным, і выбралі Сцяпана, чалавека, поўнага веры і Духа Святога, і Піліпа, і Прохара, і Міканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая Антыяхійца, празеліта,

6 1Цім. 4:14; 2Цім. 1:6 і паставілі іх перад Апосталамі, і яны, молячыся, усклалі на іх рукі.

7 Ян. 12:42; Клс. 1:6 І слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая колькасць святароў схілілася да веры.

8Сцяпан жа, поўны веры і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе.

9Тады падняліся некаторыя з сінагогі, званай Лібяртынскай, і з Цырэнскай ды з Александрыйскай, ды з тых, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, дыспутуючы са Сцяпанам.

10 Лк. 21:15 І не маглі яны ўстаяць супраць мудрасці і Духа, у Якім ён прамаўляў.

11 Мц. 26:59 Тады падаслалі яны людзей, якія казалі: «Мы чулі, як ён казаў блюзненні на Майсея і Бога».

12І ўзбурылі народ, і старэйшын, і кніжнікаў; і, збегшыся, схапілі яго і завялі ў раду.

13І паставілі фальшывых сведкаў, што казалі: «Гэты чалавек не перастае прамаўляць ганебныя словы супраць святога месца ды супраць закону.

14 Мц. 5:17 Бо мы чулі, як ён казаў, што Ісус з Назарэта зруйнуе гэтае месца і пазмяняе звычаі, якія нам перадаў Майсей».

15 2Кар. 3:18 І ўсе, што засядалі ў радзе, угледзеўшыся ў твар яго пільна, бачылі твар яго, як твар анёла.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help