1Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
2Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка.
3Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі.
4 Пс. 57:5; Рым. 3:13 Востраць языкі свае, як змяя, яд змяіны — у вуснах іх.
5Усцеражы мяне, Госпадзе, ад рукі грэшніка, ухавай мяне ад гвалтаўніка.
6 Пс. 119:110; 141:9; 142:3 Пыхліўцы хаваюць пятлю на мяне і шнуры расцягваюць, як сетку.
7Кажу Госпаду: Ты мой Бог, Госпадзе, выслухай голас малення майго.
8Госпадзе, Божа, магуцце збаўлення майго, Ты ўхавай галаву маю ў дзень бою.
9Не спаўняй, Госпадзе, жадання бязбожніка і не выконвай намераў яго. Хай не падымаюць
10галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх.
11Хай спадуць на іх вуглі агністыя, укінь іх у яму, і няхай не падымуцца.
12Балбатун хай не застанецца на зямлі, ліха апануе гвалтаўніка на пагібель.
13Уведаў я, што Госпад учыніць суд над убогім і адпомсціць за беднага.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
