1 .
12Калеб сказаў: «Хто нападзе на Карыят-Сэфэр і возьме яго, таму дам за жонку сваю дачку Аксу».
13І калі ўзяў яго Атаніэль, сын Кенэза, малодшы брат Калеба, Калеб аддаў яму за жонку сваю дачку Аксу.
14Калі яна прыйшла, ён падгаварыў яе, каб папрасіла ў бацькі свайго поле. Дык яна злезла з асла, і сказаў ёй Калеб: «Што ты маеш?»
15А яна адказала: «Дабраславі мяне; бо даў ты мне сухую зямлю, дай мне і зямлю, напоеную вадою». І даў ёй Калеб узвышша і даліну, што былі напоеныя вадою.
16А сыны Хабаба Кінэя, цесця Майсея, выйшлі з горада Пальмаў з сынамі Юды ў пустыню, што на поўдзень ад Арада, і там абжыліся з амалекцамі.
17І пайшоў Юда з братам сваім Сімяонам, і разам напалі яны на хананеяў, якія жылі ў Сэфаце, перамаглі іх і абвясцілі гораду закляцце, і названы быў горад гэты Хорма.
18Юда ўзяў таксама Газу і яе ваколіцы, Аскалон і Акарон з ваколіцамі іх.
19 Еш. 17:16 І Госпад быў з Юдам, таму захапіў ён горы; але не мог выгнаць жыхароў даліны, бо мелі яны баявыя калясніцы з сярпамі.
20 Еш. 14:13 І Калебу аддалі Геброн, як загадаў Майсей, і выгнаў ён адтуль трох сыноў Анака.
21 Еш. 15:63; 2Сам. 5:6; 1Пар. 11:4 Сыны ж Бэньяміна не выгналі з Ерузаліма жыхароў яго, евусеяў; і яны жывуць па сённяшні дзень разам з сынамі Бэньяміна.
22Сям’я Язэпа таксама пайшла ў Бэтэль, і Госпад быў з імі.
23Бо калі яны выведвалі горад, што раней называўся Луз,
24убачылі вартаўнікі чалавека, які выходзіў з горада, і сказалі яму: «Пакажы нам уваход у горад, і мы абыдземся з табою міласэрна».
25Калі ён ім паказаў уваход, яны знішчылі горад вастрыём меча; чалавека ж таго і ўвесь род яго адпусцілі.
26Той жа, адпушчаны, пайшоў у зямлю Хецім, і заснаваў там горад, і назваў яго Лузам, ён так называецца па сённяшні дзень.
27 Еш. 17:11-13 А Манаса не здабыў Бэт-Сан і Танах з ваколіцамі іх і не выгнаў жыхароў Дора, і Іблаама, і Магеды з ваколіцамі іх; і засталіся хананеі на гэтай зямлі.
28А калі Ізраэльцы ўмацаваліся, яны зрабілі хананеяў прыгоннымі і не пажадалі іх выгнаць.
29 Еш. 16:10 Таксама Эфраім не выгнаў хананеяў, якія пражывалі ў Газэры, і хананеі жылі сярод іх у Газэры.
30І Забулон не выгнаў жыхароў Кетрона і Наалола, і хананеі жылі між іх, і сталіся ў іх прыгоннымі.
31Таксама Асэр не выгнаў жыхароў Акко, Сідона, Ахалаба, Ахзіба, Гэльбы, Афэка і Рагоба;
32і жыў Асэр сярод хананеяў, жыхароў той зямлі, бо не выгнаў іх.
33І Нэфталі не выгнаў жыхароў Бэтсамэса і Бэтаната, і жыў між хананеяў, жыхароў гэтае зямлі, і бэтсамэсцы і бэтанатцы былі ў яго прыгоннымі.
34Амарэі павыціскалі сыноў Дана ў горы і не далі ім месца, каб пашырыцца ў даліне.
35Амарэі жылі ў Гатары, у Аялоне і ў Салебіме. І абцяжарыла іх рука дому Язэпа, і сталіся яны яму прыгоннымі.
36А межы амарэяў цягнуліся ад узвышша Акрабім да Петры і вышэй.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
