1 Як. 1:2 Сыне, прыступаючы служыць Богу, трывай у справядлівасці і страху ды загартуй душу сваю на выпрабаванні.
2Кіруй сэрцам сваім і трымайся, нахілі вуха сваё і прымі разумнае слова і не бойся ў час бяды.
3Пакладзіся на Бога, злучайся з Богам і не адступай, каб разумным быць на сваіх дарогах.
4Усё, што на цябе будзе ўскладзена, прымі і выцерпі ды ў смутку пакорлівасці сваёй май цярплівасць,
5бо ў агні выпрабоўваецца золата і срэбра, а людзі, мілыя Богу, у печы прыніжэння.
6 Высл. 3:5, 6 Вер Богу, і Ён палюбіць цябе, і ўскладай надзею на Яго, і Ён накіруе дарогу тваю; бойся Яго і з Ім дачакаешся старасці.
7Маючы страх Госпадаў, атрымаеце міласэрнасць Яго, і не адыходзьце ад Яго, каб не ўпасці.
8Вы, што баіцеся Госпада, верце Яму, ды не прападзе плата ваша.
9Вы, што баіцеся Госпада, спадзявайцеся на дабро, і вечную радасць, і міласэрнасць.
10 Ёў 4:6, 7; Пс. 37:25 Вы, што баіцеся Госпада, любіце Яго, ды праяснеюць вашы сэрцы.
11 Вых. 34:6, 7 Паглядзіце, дзеткі, на даўнейшыя пакаленні і пераканайцеся: калі хто ўскладаў надзею на Госпада, ці быў пасаромлены?
12Або хто трымаўся прыказанняў Яго, і быў пакінуты? Або хто прызываў Яго, і Ён адцураўся ад яго?
13Бо Госпад святы і міласэрны, і ў дзень трывогі адпусціць грахі, ды Абаронца ўсім, хто шукае Яго ў праўдзе.
14Гора раздвоенаму сэрцу, і ліхім вуснам, ды апушчаным рукам, ды грэшніку, што ходзіць па зямлі дзвюма сцежкамі!
15Гора знеахвочаным сэрцам, бо яны страцілі веру і таму не будуць мець абароны!
16Гора вам, страціўшым цярплівасць, і тым, якія пакінулі простыя дарогі і павярнулі на ліхія дарогі!
17І што будзеце рабіць, калі Госпад вас наведае?
18 2Сам. 24:14 Хто баіцца Госпада – будзе верным слову Яго, ды хто любіць Яго – будзе трымацца дарогі Яго.
19Хто баіцца Госпада – будзе шукаць таго, што Яму падабаецца; і хто любіць Яго – будзе выконваць закон Яго.
20Хто баіцца Госпада, прыгатуе сваё сэрца і асвяціць перад Ім душу сваю.
21Хто баіцца Госпада – будзе берагчы загады Яго, і будуць мець цярплівасць аж да Яго наведвання,
22кажучы: «Калі будзем чыніць навяртанне, дык трапім у Госпадавы рукі, а не ў рукі людзей:
23бо па велічы Яго і міласэрнасць Яго».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
