Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 22 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Лянівец падобны да бруднага каменя, і ўсе пасвішчуць дзеля яго ганьбы;

2гультай будзе прыраўняны да каровінага гною: і кожны, хто дакранецца да яго, хай абтрасе рукі.

3Ганьба бацьку дзеля сына, блага выгадаванага, дачка ж, блага выгадаваная, родзіцца на прыніжэнне.

4Разумная дачка ёсць багацце для свайго мужа, бо дачка, якая сорам прыносіць, становіцца ганьбай для бацькі.

5Нахабная дачка засароміць бацьку і мужа; у абодвух жа не будзе ў пашане.

6Музыка ў смутку – аповед не ў свой час; настаўленне і веды – заўсёды мудрыя.

7Хто вучыць неразумнага – як быццам той, хто склейвае чарапкі;

8той, хто расказвае слова глухому – як быццам той, хто будзіць спячага ад глыбокага сну.

9Навучаць неразумнага мудрасці – са спячым гаварыць, і ён у канцы апавядання запытае: «Хто гэта?»

10Плач над памерлым, бо страціў святло, і над дурнем плач, бо страціў розум.

11Меней плач над памерлым, бо ён супачыў;

12а жыццё неразумнага горшае за смерць.

13Жалоба па памерлым трывае сем дзён, а па неразумным і бязбожным – праз ўсе дні іх жыцця.

14З дурнем доўга не гавары і з неразумным не адыходзь.

15Сцеражыся яго, каб не мець прыкрасці ды каб не спаганіцца праз сустрэчу з ім.

16Ухіляйся ад яго, і знойдзеш супачынак, і не зазнаеш смутку дзеля яго неразумнасці.

17Што цяжэйшае за волава? Ды як яго інакш назваць? Дурань!

18Лягчэй несці пясок, і соль, і кавалак жалеза, чым пераносіць чалавека неразумнага, і ліхога, і бязбожнага.

19Зруб драўляны, умураваны ў падмурак будыніны, не пахіснецца; так і сэрца, умацаванае абдуманым рашэннем, не пахісне ніякі страх.

20Сэрца, умацаванае ў разумным рашэнні, як аздоба на гладкай сцяне.

21Як слупы на высокіх месцах і друз, які пакінулі, не выкарыстаўшы, не ўстаяць супраць ветру,

22так і баязлівае сэрца ў рашэнні дурнога не ўстаіць перад націскам страху.

23[Удар па воку выціскае слёзы, і хто закранае сэрца, выклікае прыязь.]

24Хто кідае каменем у птушак, адганяе іх; так хто зневажае прыяцеля, спыняе сяброўства.

25Калі выцягнеш меч на прыяцеля, не перажывай: ёсць бо паваротная дарога,

26калі адчыніш вусны свае супраць прыяцеля, не бойся: ёсць бо прымірэнне;

27толькі праз знявагу, і пагарду, і пыхлівасць, ды выяўленне сакрэту і ўдар здрады – праз гэта адвернецца кожны прыяцель.

28Зберажы вернасць прыяцелю ў бядзе яго, каб удзельнічаў ты і ў яго дабрабыце;

29у час яго гора будзь яму верны, каб і ў спадчыне яго спадкаемцам быць.

30Перад полымем у печы – пара і дым; так і перад праліццём крыві: праклёны, і знявагі, і пагрозы.

31 Пс. 141:3 Абараняць прыяцеля – не буду саромецца, ды перад ім не буду скрывацца; і калі што благое здарыцца праз яго – перанясу:

32кожны, хто пачуе, будзе сцерагчыся ад яго.

33Хто паставіць варту для вуснаў маіх ды пячаць мудрасці на вусны мае, каб мне не ўпасці ад іх, ды каб не загубіў мяне мой язык?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help