1Песня ўзыходжання.
Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.
2Божа, вызвалі душу маю ад вуснаў маны, ад языка падступнага.
3Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны?
4Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі.
5Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара!
6Доўга пражыла душа мая з тымі, што ненавідзяць супакой.
7Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
