Кніга Псальмаў Псальм 37 (36) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 24:1, 19 АЛЕФ. Давідаў.

Не зайздросць ліхадзеям і не наследуй тым, што робяць несправядлівасць.

2Бо высахнуць і ападуць яны хутка, як сена і быццам зялёная трава.

3 БЭТ. Спадзявайся на Бога і рабі дабро, і будзеш жыць на зямлі і даглядацца вераю.

4Знайдзі радасць у Госпадзе, і дасць Ён табе тое, чаго патрабуе сэрца тваё.

5 ГІМЭЛЬ. Даручы Госпаду свой шлях і спадзявайся на Яго, і Ён здзейсніць.

6І выявіць Ён, быццам зару, справядлівасць тваю, а суд твой — бы поўдзень.

7 ДАЛЕТ. Скарыся ў Госпадзе і ўскладзі на Яго ўсю надзею; не зайздросць таму, хто мае шанец на шляху сваім, чалавеку, які чыніць падкопы.

8 ГЭ. Перастань гневацца і апануй абурэнне, не будзь зайздросны да таго, што вядзе да ліха.

9бо тыя, што чыняць ліха, будуць знішчаны, а хто спадзяецца на Госпада — зямлю ўспадкаеміць.

10 Ёў 20:9 ВАЎ. Яшчэ нямнога і не будзе грэшніка; глянеш на месца яго — і не знойдзеш яго.

11 Мц. 5:5 А вось пакорныя ўспадкаемяць зямлю і адчуюць асалоду ў бязмежнасці супакою.

12 ДЗАЙН. Настаўляе пастку грэшнік на справядлівага і скрыгоча супраць яго зубамі сваімі.

13Але Госпад смяецца з яго, бо Ён ведае заўтрашні дзень яго.

14 ГЭТ. Вымаюць грэшнікі меч з похваў, нацягваюць лук свой, каб пасцінаць беднага і няшчаснага, каб знішчыць тых, што ідуць правільным шляхам.

15Меч іх уваткнецца ў іх жа сэрца, а лукі іх паломяцца.

16Лепшая дробязь у справядлівага, чым вялікі дастатак у грэшнікаў.

17Бо рамёны грэшнікаў саслабеюць, а справядлівым Госпад надасць сілу.

18 ЁД. Вызначыў Госпад дні беззаганных, і спадчына іх будзе навечна.

19Не пасаромеюцца яны ў ліхую часіну і ў дні голаду будуць насычаны.

20 КАФ. Бо грэшнікі згінуць, і ворагі Госпада змарнеюць, бы зяленіва палёў, змарнеюць, нібыта дым.

21 ЛЯМЭД. Грэшнік пазычае, але не вяртае, а справядлівы шкадуе і аддае.

22Бо дабраславёныя Яго ўспадкаемяць зямлю, а праклятыя Ім будуць знішчаны.

23 МЭМ. Крок чалавека спасіляецца Госпадам, і ахвотна пойдзе той шляхам Яго.

24Калі ж паваліцца ён, то не паб’ецца, бо Госпад падставіць руку Сваю.

25 НУН. Быў я малады і састарэў, і не бачыў я, каб справядлівы быў пакінуты і каб дзеці яго прасілі хлеба.

26 Пс. 112:5 Цэлы дзень чыніць Ён міласэрнасць і пазычае, і дзеці яго ў дабраславенні будуць.

27 Пс. 34:15 САМЭК. Ухіляйся ад ліха і рабі дабро, і будзеш ты жыць у вяках.

28Бо Госпад любіць справядлівасць і не пакіне сваіх святых. АЙН. А несправядлівыя загінуць навечна, і нашчадкі бязбожнікаў будуць знішчаны.

29А справядлівыя ўспадкаемяць зямлю і век будуць жыць на ёй.

30 Высл. 10:31 ФЭ. Вусны справядлівага спяваюць праўду і язык яго гаворыць тое, што правільна.

31Закон Бога яго ў сэрцы яго, і не хістаюцца яго ногі.

32 САДЭ. Сочыць грэшнік за справядлівым і імкнецца забіць яго.

33Але Госпад не пакіне яго ў руках таго, не асудзіць яго, калі тыя будуць асуджаны.

34 КОФ. Чакай Госпада і пільнуй шлях Яго, і Ён узвысіць цябе, каб атрымаў ты ў спадчыну зямлю; калі будуць знішчаны грэшнікі, ты ўбачыш.

35 РЭС. Бачыў я бязбожніка, які надзімаўся ад пыхі і ўзвышаўся, быццам кедр зялёны,

36і я прайшоў міма, і вось не было ўжо яго; і шукаў я яго, а ён не знайшоўся.

37 СІН. Назірай за бязгрэшным і глядзі на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міратворцу.

38А несправядлівыя згінуць разам, будучыня бязбожнікаў будзе знішчана.

39 ТАЎ. Збаўленне справядлівых у Госпада; і Ён абаронца ў час бяды.

40І ўспамагае ім Госпад, і вызваляе іх, і вырывае іх ад бязбожных, і збаўляе іх, бо яны хінуцца да Яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help