1Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
2Госпадзе, цар парадуецца з магутнасці Тваёй. О, як вельмі пацешыцца ён і з Тваёй помачы!
3Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.
4Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.
5Прасіў ён жыцця ў Цябе, і Ты надзяліў яго — доўгасцю дзён навечна і на векі вечныя.
6Вялікая хвала яго ва ўспамозе Тваёй, велічы і гожасці дадасі Ты яму;
7бо дадасі Ты яму дабраславенне на векі вечныя, усцешыш яго радасцю перад абліччам Сваім.
8Цар бо здавяраецца Госпаду і ў ласцы Найвышэйшага не пахіснецца.
9Хай дасягне рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, хай дасягне правіца Твая ўсіх ненавіснікаў Тваіх.
10Памясці іх нібы ў печ вогненную ў час з’яўлення Твайго:
11выгубі патомства іх з зямлі і семя іх з ліку сыноў чалавечых.
12Бо яны задумалі супраць Цябе ліхое, учынілі нараду, — але яны не змогуць нічога.
13Ты павернеш іх назад, накіруеш лук Твой у іх твар.
14Падыміся, Госпадзе, у магутнасці Сваёй! Апяём і праславім магутнасць Тваю.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
