Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Сыне мой, звярніся да мудрасці маёй і нахілі вуха сваё да разважлівасці маёй,

2каб зберагчы думкі і каб вусны твае захавалі настаўленне.

3Бо вусны распусніцы сочацца мёдам, а горла яе больш бліскучае, чым алей;

4а ў рэшце рэшт — яно ў яе горкае, быццам палын, і вострае, быццам двусечны меч.

5 Высл. 7:27 Ногі яе сыходзяць да смерці, а крокі яе вядуць да мерцвякоў;

6паколькі не заўважае яна сцежку жыцця, хісткія крокі яе і сама яна не ведае.

7Вось, зараз паслухай, мой сыне, не адступай ад слоў вуснаў маіх.

8Трымай далёка ад яе шлях твой і не падыходзь блізка да дзвярэй дому яе.

9Не аддавай гонару свайго чужым і гадоў сваіх — лютаму чалавеку,

10каб часам з намаганняў тваіх не насычаліся іншыя і каб працы твае не былі ў чужой хаце,

11а ў рэшце рэшт ты будзеш стагнаць, калі сілы твае і цела тваё будуць растрачаныя,

12і ты скажаш: «Чаму пагрэбаваў я настаўленнем, і сэрца маё адхіліла папрокі,

13і не пачуў я голасу тых, хто вучыў мяне, і не нахіляў вуха маё да настаўнікаў?

14Ледзь не трапіў я ў вялікую бяду сярод сходу і грамадства!»

15Пі ваду са свайго вадаёма і тую, што цячэ ў тваёй студні,

16хай не выліваюцца крыніцы твае на двор, а патокі водаў — па вуліцах;

17валодай імі толькі ты адзін, і хай не будуць саўдзельнікамі тваімі іншыя.

18Хай выток твой будзе дабраславёны, і весяліся з жонкай маладосці тваёй.

19Яна — лань найпрыгажэйшая і сарна зграбнейшая, прывабнасці яе ап’яняюць цябе ў кожны час, у каханні яе бесперапынна шукай асалоду.

20Нашто, сыне мой, ты спакушаешся чужою і грэешся ў абдымках чужой?

21 Ярэм. 16:17 Бо перад Госпадам — дарогі чалавека і Ён бачыць крокі яго.

22 Іс. 5:18 Бязбожніка захопяць яго ўласныя несправядлівасці, і будзе ўтрыманы ён грахамі сваімі.

23Памрэ ён, бо не меў настаўлення, і знікне ў безлічы бязглуздасці сваёй.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help