Евангелле паводле Мацвея Раздзел 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Лк. 9:7 У той час пачуў тэтрарх Ірад погалас пра Ісуса.

2Дык гаварыў ён паслугачам сваім: «Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і таму праз яго творацца цуды».

3 Мк. 6:17; Лк. 3:19 Бо Ірад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго.

4 Святар. 18:16; 20:21 Бо Ян казаў яму: «Нельга табе мець яе».

5І ён хацеў забіць яго, але баяўся народа, бо лічылі яго прарокам.

6Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала ў прысутнасці ўсіх і спадабалася Іраду.

7 Дзеі 7:52 Дык пад прысягай ён абяцаў ёй даць, што толькі ад яго запатрабуе.

8Яна, падвучаная маці сваёй, сказала яму: «Дай мне на блюдзе галаву Яна Хрысціцеля».

9Цар засмуткаваў, але дзеля прысягі ды дзеля тых, што разам узлягалі, загадаў, каб далі.

10І паслаў адсячы Яну галаву ў вязніцы.

11І прынеслі яго галаву на блюдзе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваёй.

12А вучні яго, прыступіўшы, узялі цела і пахавалі яго і, прыйшоўшы, расказалі пра гэта Ісусу.

13 Мк. 6:32; Лк. 9:10; Ян. 6:12 Калі Ісус пачуў пра гэта, Ён адплыў адтуль на лодцы ў пустыннае месца адзін. І, калі пачулі, многія людзі пайшлі за Ім следам пехатою з гарадоў.

14 Мк. 6:34 І, выйшаўшы, убачыў вялікі натоўп, і пашкадаваў іх, і аздаравіў хворых іх.

15 Мк. 6:35; Лк. 9:12 Калі настаў вечар, падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Месца тут пустыннае, і час ужо позні; адпусці людзей, каб, пайшоўшы ў селішчы, купілі сабе харчоў».

16Ісус жа сказаў ім: «Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці».

17 Мк. 6:38; Лк. 9:13; Ян. 6:9 Яны ж кажуць Яму: «Не маем мы тут нічога, толькі пяць хлябоў і дзве рыбы».

18Ён гаворыць: «Прынясіце Мне іх сюды».

19 Мк. 6:41; Лк. 24:30; Дзеі 27:35; Рым. 14:6; 1Кар. 11:24 І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні – людзям.

20І елі ўсе і наеліся, а з астаткаў сабралі дванаццаць поўных кашоў.

21Людзей жа, што елі, было каля пяці тысяч, апрача жанчын і дзяцей.

22І адразу ж загадаў вучням сесці ў лодку і выправіцца раней за Яго на другі бераг, пакуль Ён адпусціць людзей.

23 Мк. 6:46; Лк. 5:16; Ян. 6:15 І, адпусціўшы людзей, адзін узышоў на гару маліцца. А калі звечарэла, адзін там заставаўся.

24А лодка ўжо адплыла на многа стадый ад зямлі, і кідалі яе хвалі, бо вецер быў супраціўны.

25А чацвёртай начной варце прыйшоў Ісус да іх, ідучы па моры.

26А вучні, бачачы, што Ён ідзе па моры, напалохаліся, кажучы: «Гэта здань!» Ды ад страху закрычалі.

27 Ян. 14:27; Дзеі 27:22 Дык адразу звярнуўся да іх Ісус, кажучы: «Бадрыцеся, гэта Я; не палохайцеся».

28Пётра ж сказаў Яму: «Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне прыйсці да Цябе па вадзе».

29А Ён сказаў: «Ідзі!» Дык Пётра, выйшаўшы з лодкі, пайшоў па вадзе, і прыйшоў да Ісуса.

30Але, адчуваючы моцны вецер, спалохаўся і, калі пачаў тануць, закрычаў, кажучы: «Госпадзе, ратуй мяне!»

31А Ісус, працягнуўшы руку, зараз схапіў яго і гаворыць яму: «Малаверны, чаму засумняваўся?»

32І, калі ўвайшлі ў лодку, сціх вецер.

33 Мк. 1:1; Лк. 4:41; Ян. 1:49; Дзеі 8:37; Рым. 1:4 А тыя, што былі ў лодцы, пакланіліся Яму, кажучы: «Сапраўды, Ты – Сын Божы».

34І, калі пераправіліся, прыйшлі ў зямлю Генезарэцкую.

35І, калі даведаліся пра Яго людзі з таго месца, абвясцілі па ўсім тым наваколлі, і ўсе прынеслі да Яго немачных,

36 Лк. 6:19; Дзеі 19:12 і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю вопраткі Яго; і тыя, хто толькі дакранаўся, рабіліся здаровымі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help