Кніга Ёва Раздзел 27 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І дадаў Ёў, прцягваючы прыпавесць сваю, і сказаў:

2«Жыве Бог, Які пазбавіў мяне суда, і Усемагутны, Які прывёў да горычы душу маю,

3бо, пакуль яшчэ трывае дыханне ўва мне і Дух Божы — у ноздрах маіх,

4не скажуць вусны мае несправядлівасці і язык мой не будзе гаварыць хлусні!

5Барані, Божа, каб я лічыў вас справядлівымі; пакуль не памру, не адступлюся ад сваёй невінаватасці.

6Апраўдання свайго, якога пачаў я трымацца, не адкіну, не асуджае мяне сэрца маё за цэлае жыццё маё.

7Непрыяцель мой хай будзе, як бязбожнік, і праціўнік мой — як злачынца.

8Якая ж надзея бязбожніка, калі сцінае, калі забірае Бог душу яго?

9 Пс. 18:42; Высл. 1:27, 28 Ці выслухае Бог крык яго, калі прыйдзе да яго бяда?

10Ці зможа ён цешыцца Усемагутным і прызываць Бога ўвесь час?

11Я апавяшчу вам пра руку Божую, нічога не буду ўтойваць з таго, што мае Усемагутны.

12Вось жа, вы ўсё гэта бачылі, дык нашто пустая гаворка без прычыны?

13 Ёў 20:29 Такая вось доля грэшнага чалавека ў Бога і спадчына крыўдзіцеляў, якую атрымаюць ад Усемагутнага.

14Калі размножацца сыны яго, пад мечам будуць, і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.

15Тыя, што застануцца ад яго, будуць пахаваныя ў згубе, і ўдовы яго не будуць плакаць.

16Калі наносіць ён срэбра, як пяску, і нарыхтуе адзення, як гліны,

17ён, сапраўды, прыгатуе, але апранецца ў іх справядлівы, і срэбра падзеліць бязгрэшны.

18Пабудаваў ён, як павук, дом сабе і, як вартаўнік, зрабіў сабе шалаш.

19Багаты, калі засне, нічога з сабой не забярэ; расплюшчыць ён вочы свае і нічога не знойдзе.

20Ахопіць яго нястача, як вада, ноччу прыцісне яго навальніца.

21Падхопіць яго вецер гарачы і панясе, ды, быццам віхура, сарве яго з месца яго.

22Ён нашле ўсё гэта на яго і не пашкадуе; і будзе ўцякаць, каб уцячы з рукі Яго.

23Будзе пляскаць над ім Сваімі рукамі і асвішча яго са Свайго месца.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help