1Калі ты ўсеўся, каб есці з кіраўніком, назірай уважліва, што пастаўлена перад тварам тваім,
2і прыстаў нож да свайго горла, калі ты прагны.
3Не жадай ад ежы яго, бо гэта хлеб падманны.
4Не клапаціся пра багацце, але адпачывай у разважлівасці сваёй.
5Калі павернеш вочы свае да багацця — яго ўжо няма, бо крылы сабе прыправіць; бо зробіць яно сабе крылы, як у арла, і паляціць у неба.
6Не снедай з чалавекам зайздросным і не жадай ежы яго;
7бо, як лічыць ён у душы сваёй, — такі і сам ён. «Снедай і пі», — кажа ён табе, а розум яго — не з табою.
8Лусту, што ты з’еў, — вырыгнеш, і дарэмна растраціш прыгожыя размовы свае.
9Не гавары ў вушы неразумных, бо пагрэбуюць яны ведамі языка твайго.
10 Паўт. Зак. 19:14; Высл. 22:28 Не перанось даўнейшай мяжы, на ніву сірот не ўваходзь:
11бо ў іх ёсць магутны Збавіцель, і Ён Сам будзе супраць цябе разбіраць справу іх.
12Прывядзі сэрца сваё да ведаў, а вушы свае — да слоў ведаў.
13 Высл. 13:24; 29:17 Не пазбаўляй юнака настаўлення; бо калі ўдарыш яго розгаю — не памрэ:
14ты ўдарыш яго дубцом і душу яго вызваліш ад пекла.
15 Высл. 27:11 Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе цешыцца з табою і маё сэрца,
16і паясніца мая будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць вернае.
17 Высл. 24:1 Хай не зайздросціць сэрца тваё грэшнікам, але ўвесь дзень жыві ў страху Госпадавым;
18бо ёсць будучыня ў цябе, і не аднімецца твая надзея.
19Слухай, мой сыне, і будзь мудры, і роўна па дарозе накіроўвай душу тваю.
20 Высл. 21:17; Рым. 13:13; Эф. 5:18 Не будзь на балях п’яніцаў ані на баляваннях цела,
21бо п’яніца і гуляка збяднеюць, а дрымотны апранецца ў лахманы.
22 Высл. 1:8 Слухай бацьку свайго, які парадзіў цябе, і не будзь пагардлівы, калі састарэе маці твая.
23Купляй праўду і не прадавай; купляй мудрасць, і веды, і розум.
24 Высл. 10:1; 15:20 Узрадуецца радасцю бацька справядлівага; а хто парадзіў мудрага — узвесяліцца ў ім;
25хай радуюцца твой бацька і маці твая, хай радуецца тая, што нарадзіла цябе.
26Сыне мой, дай мне сваё сэрца, хай вочы твае зберагуць шляхі мае.
27Бо яма глыбокая — распусніца, а чужая жанчына — цеснае падзямелле.
28бо расстаўляе яна пасткі на дарозе, быццам разбойнік, і памнажае несправядлівых сярод людзей.
29У каго: «Гора»? У каго: «Ах»? У каго сваркі? У каго скарга? У каго раны без прычыны? У каго памутненне вачэй?
30У тых, хто прабывае ў віне і ідзе, каб пакаштаваць змяшанага.
31Не глядзі на віно, як яно чырванее, як гожа блішчыць у кубку, як лёгка цячэ праз горла,
32бо ўрэшце рэшт — укусіць, як гадзюка, свой яд, як вужака, запусціць.
33Вочы твае ўбачаць рэчы дзіўныя, а сэрца тваё будзе гаварыць нясталае;
34і будзеш ты, як той, што спіць сярод мора, і быццам той, што заснуў на мачце карабля:
35«Пабілі мяне, а мне не было балюча, ударылі мяне, а я нічога не адчуў; калі прачнуся — ізноў буду шукаць гэта».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
