1Песня ўзыходжання.
Калі Госпад адмяняў няволю Сіёна, сталіся мы быццам ува сне.
2Тады вусны нашыя былі поўныя смеху, а язык наш — радасці. Тады гаварылі між паганаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад».
3Вялікае ўчыніў Госпад з намі: сталіся мы радаснымі.
4Адмяні, Госпадзе, няволю нашу, як ручаі ў паўднёвай зямлі.
5Тыя, што сеюць са слязамі, з радасцю жаць будуць.
6Ідучы ідуць і плачуць, несучы зерне на пасеў. Вяртаючыся ж, ідуць з радасцю, несучы свае снапы.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
