Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 27 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Як. 4:13-16 Не хваліся заўтрашнім днём, не ведаючы, што прынясе дзень, што надыходзіць.

2Хай іншы цябе хваліць — не твой уласны рот, чужы — не твае ўласныя вусны.

3Цяжкі камень і цяжкаваты пясок, але гнеў бязглуздага цяжэйшы за абаіх.

4Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?

5 Высл. 28:23 Лепш адкрытае абвінавачванне, чым схаваная любоў.

6Раны ад таго, хто любіць, вярнейшыя, чым ілжывыя пацалункі таго, хто ненавідзіць.

7Душа, што насыцілася, будзе таптаць мёд, а душа, што прагне, нават горкае будзе лічыць за салодкае.

8Як птушка, што ўцякае з гнязда свайго, так чалавек, што блукае далёка ад радзімы сваёй.

9Маззю і фіміямам цешыцца сэрца і прывабнасцю сябра ў парадзе ад душы.

10Не адмаўляйся ад сябра свайго і сябра бацькі свайго, і ў дзень смутку не ўваходзь у дом брата свайго. Лепш сусед паблізу, чым брат далёка.

11 Высл. 23:15 Імкніся да мудрасці, сыне мой, парадуй сэрца маё, каб мог адказаць таму, хто мне ўпікае.

12 Высл. 22:3 Хітры, што бачыць ліха, — хаваецца; а легкаверныя, што ідуць да яго, — караюцца.

13 Высл. 20:16 Здымі вопратку з таго, хто паручыўся за іншага, а за незнаёмых — вазьмі ад яго заклад.

14Хто, уздымаючыся раніцай, хваліць блізкага свайго гучным голасам, залічаць яму гэта за праклён.

15Дах, што працякае ў халодны дзень, і сварлівая жонка — роўныя;

16хто стрымлівае яе — той быццам вецер стрымлівае і прымудраецца, каб трымаць масць у правай руцэ.

17Жалеза жалезам вастрыцца, а чалавек завастрае позірк сябра свайго.

18Хто сцеражэ дрэва фігавае — будзе есці плады яго, а хто вартаўнік гаспадара свайго — праславіцца.

19Як у вадзе твар глядзіць на твар, так сэрца чалавека — у чалавеку.

20 Экл. 1:8 Пекла і пагібель ніколі не насычаюцца, падобна ім ненасытныя і вочы чалавечыя.

21Як срэбра — у горане, а золата — у печы, так правяраецца чалавек вуснамі таго, хто хваліць.

22Калі стаўчэш бязглуздага ў ступцы таўкачом разам з зярнятамі, не выйдзе з яго бязглуздасць.

23Пільна даглядай за жывёлай тваёй, звяртай увагу на статкі,

24бо не будзеш мець багацце заўсёды. Няўжо з пакалення ў пакаленне будзе перадавацца вянец?

25Агаліліся лугі — і з’явіліся травы зялёныя, і сабралі сена з узгоркаў;

26авечкі — на вопратку тваю, а казлы — на выкуп нівы.

27Хопіць табе казінага малака на снеданне тваё, і на снеданне дому твайго, і на пражытак слугам тваім.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help