1Дык паслалі да яго вестуноў, якія прамовілі да яго ў супакоі:
2«Вось, мы з’яўляемся паслугачамі вялікага цара Набукаданосара – стаім перад табою; карыстайся намі, як табе падабаецца.
3Вось, перад табою стаяць нашы пасяленні, і кожнае месца наша, і ўсе палі пшаніцы, і авечкі, і жывёла, і ўсе хлявы жывёлы нашай; карыстайся, як табе падабаецца.
4Вось, і гарады нашы, і іх жахыры – яны паслугачы твае; прыйдзі і распарадзіся імі так, як у вачах тваіх здаецца добрым».
5І прыйшлі людзі да Галафэрна, і перадалі яму гэтыя словы.
6І спусціўся на ўзбярэжжа ён і яго войска, і пільнаваў узвышнія гарады, і ўзяў з іх адборных людзей на дапамогу.
7І яны, і ўсе іх наваколлі прынялі яго з вянкамі, і са скокамі, і з тымпанамі.
8І ён разбурыў усе іх уладанні, і высек іх святыя гаі, і па загадзе вынішчыў усіх багоў зямлі так, каб усе народы служылі аднаму толькі Набукаданосару і каб усе мовы і ўсе плямёны іх называлі яго богам.
9І так дабраўся да Ездралона непадалёк ад Датайна, што знаходзіцца насупраць вялікага спуску юдэйскага,
10і стаў лагерам між Габаю і горадам скіфаў. І прабыў там з месяц, каб сабраць усё неабходнае для свайго войска.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
