1 2Цар. 25:8-10; 2Пар. 36:17-19; Ярэм. 52:12-14 Псальм. Асафа. Божа, увайшлі паганы ў Тваю спадчыну, зганьбілі месца святое Тваё, Ерузалім пераўтварылі ў руіны.
2Трупы слуг Тваіх аддалі на ежу птушкам нябесным, целы святых Тваіх — звярам зямным.
3Разлілі іх кроў, нібы ваду, вакол Ерузаліма, не было каму заняцца пахаваннем.
4 Пс. 44:14 Сталі мы ганьбаю суседзям нашым, здзекам і пасмешышчам для тых, што нас акружаюць.
5 Пс. 89:47 Дакуль жа, Госпадзе? Ці вечна будзеш гневацца? Няўжо ўспыхне, як агонь, рэўнасць Твая?
6 Ярэм. 10:25 Вылі гнеў Твой на паганаў, якія Цябе не прызналі, і на царствы, якія не прызывалі імя Твайго.
7Бо яны зжэрлі Якуба, і сталец яго кінулі.
8Не ўспамінай правіннасці продкаў нашых, няхай апярэдзіць нас міласэрнасць Твая, бо сталіся мы вельмі беднымі.
9 Пс. 25:11 Падтрымай нас, Божа збаўлення нашага дзеля славы імя Твайго і вызвалі нас; і будзь міласцівы да грахоў нашых дзеля імя Твайго.
10 Ёэль 2:17 Чаму гавораць між паганамі: «Дзе іх Бог?» Хай стане вядомай між народаў перад вачамі нашымі помста крыві слуг Тваіх, якая вылілася.
11Хай дойдзе да Цябе стогн вязняў, згодна з магуццем рукі Тваёй пакінь жывымі сыноў смерці.
12І адгадзі суседзям нашым у сем разоў у нутро іх знявагу, якою зняважылі Цябе, Госпадзе.
13Мы ж, Твой народ і авечкі Тваёй пашы, вызнаваць будзем Цябе век, з пакалення ў пакаленне будзем апавяшчаць Тваю хвалу.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
