Ліст Якуба Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 23:8; Рым. 2:21; 1Цім. 1:7 Хай з вас многія не квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што тым цяжэйшы атрымаем прысуд.

2 Мц. 12:34; Як. 3:2 Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама ўтаймаваць усё цела сваё.

3Калі акілзваем коней, каб слухаліся нас, то падпарадкоўваем усё іх цела.

4Вось, і караблі, хоць такія вялікія, і магутныя вятры іх носяць, а кіруюцца маленькім стырном туды, куды стырнавы захоча.

5Так і язык, хоць малая частка цела, а шмат робіць. Вось, малы агеньчык вялікі лес падпальвае.

6 Мц. 12:36 І язык – гэта агонь, асяродак усякай несправядлівасці. Язык так змешчаны паміж нашых членаў, што апаганьвае ўсё цела, ды, сам запалены пякельным агнём, запальвае кола жыцця.

7Бо ўсякая натура звяроў і птушак, гадаў ды марскіх жывёлін утаймоўваецца і ўтаймавана натурай чалавечай.

8Языка ж ніводзін чалавек не можа ўтаймаваць; і гэта – несупыннае ліха, поўнае смертаноснай атруты.

9Ім дабраслаўляем Госпада і Айца ды ім жа праклінаем людзей, якія створаны на падабенства Божае.

10З тых самых вуснаў выходзіць дабраславенне і праклён. Не павінна так быць, браты мае!

11Ці ж з тае самае крыніцы можа выцякаць вада салодкая і горкая?

12 Мц. 7:16; Лк. 6:44 Ці ж можа, браты мае, дрэва фігавае нараджаць аліўкі, або вінаградны куст – фігі? Не можа салёная крыніца даваць салодкую ваду.

13 Мц. 5:16; 2Цім. 2:24 Хто паміж вас мудры і разважлівы? Хай пакажа на справе добрымі паводзінамі і мудрай лагоднасцю.

14Калі ж у сэрцах вашых маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, дык не хваліцеся і не хлусіце супраць праўды.

15Гэта не тая мудрасць, што з вышыні сыходзіць, але зямная, душэўная, шатанская.

16 1Кар. 3:3 Бо дзе зайздрасць і сваркі, там бязладдзе ды ўсякая ліхая справа.

17 Мц. 5:7; 1Пёт. 1:22; Рым. 12:9; 2Кар. 6:6 А мудрасць, што з вышыні, перш за ўсё чыстая, пасля мірная, пакорлівая, лагодная, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.

18 Гал. 6:8; Плп. 1:11 Плод жа праведнасці засяваецца ў міры тымі, што паводзяць сябе мірна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help