Другі ліст да Цімафея Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Умольваю цябе перад Богам і Госпадам Хрыстом Ісусам, Які будзе судзіць жывых і памерлых, праз прыход Яго і Валадарства Яго:

2 1Цім. 5:20; Ціт. 1:9 абвяшчай слова, настойвай у час ці не ў час, дакарай, забараняй, малі з усёй цярплівасцю і навукай.

3 1Цім. 1:10 Бо надыдзе час, калі здаровай навукі не будуць прымаць, але па волі сваіх пажадлівасцей падбяруць сабе настаўнікаў, патураючых вушам,

4 Лк. 18:8 і адвернуць слых ад праўды, а да баек прыхінуцца.

5Ты ж пільнуйся ва ўсім, цярпі ў смутку, выконвай справу евангеліста, службу тваю спаўняй.

6 2Пёт. 1:14; Плп. 1:23 Я вось гатовы стацца ахвярай, і час майго адыходу настаў.

7 1Кар. 9:24 Змагаўся я ў добрым змаганні, бег закончыў, веру захаваў.

8 2Цім. 1:12; Геб. 6:11; Адкр. 2:10 На заканчэнне рыхтуецца мне вянок справядлівасці, які мне дасць у той дзень Госпад, справядлівы Суддзя, ды не толькі мне, але і тым, якія палюбілі прыход Яго.

9 Ціт. 3:12 Паспяшайся прыйсці да мяне хутка,

10 Клс. 4:14; Флм. 24; 1Ян. 2:15 бо Дэмас кінуў мяне, палюбіўшы гэты век, і пайшоў у Тэсалоніку, Крэсцэнс – у Галатыю, Ціт – у Далмацыю.

11 Дзеі 15:37; Клс. 4:10 Адзін Лука са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой, бо ён патрэбны мне для службы.

12 Дзеі 20:4; Эф. 6:21; Клс. 4:7 Тыхіка паслаў я ў Эфес.

13Як будзеш ісці, вазьмі з сабою плашч, які пакінуў я ў Траадзе ў Карпа, і кнігі, асабліва пергаміны.

14 Пс. 62:13 Аляксандр, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай аддасць яму Госпад паводле дзейнасці яго.

15Яго і ты абмінай, бо ён вельмі працівіцца нашым словам.

16Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не будзе ім палічана.

17 Дзеі 23:11; Плп. 1:12; 1Цім. 1:12 Госпад жа з’явіўся перада мною і ўмацаваў мяне, каб прапаведаванне праз мяне працягвалася і каб яго пачулі ўсе народы; і я пазбегнуў ільвінае пашчы.

18 Мц. 6:13 І вызваліць мяне Госпад ад усякай ліхой справы, і захавае для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на векі вечныя. Амін.

19 Дзеі 18:2; Рым. 16:3 Прывітай Прыску і Аквілу, і разам дом Анэсіфора.

20Эраст застаўся ў Карынце, а Трафіма пакінуў я хворым у Мілеце.

21Паспяшайся перад зімой прыйсці. Вітаюць цябе Эўбул, і Пудэнс, і Лін, і Клаўдзія, і ўсе браты.

22Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help