Кніга Ёва Раздзел 30 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Цяпер жа смяюцца з мяне маладзейшыя за мяне гадамі, бацькоў якіх не лічыў я годнымі паставіць побач з сабакамі стада майго;

2сіла рук іх мне была не патрэбная, і сіла іх юнацкая ўся звялася.

3Бядой і голадам спустошаныя, яны марнелі ў пустыні, у позні час былі віхура і спусташэнне;

4і жывіліся яны травой і карою дрэў, ежай іх быў корань ядлоўцу.

5Са свайго асяродка іх выкідалі, крычалі на іх, як на злодзеяў.

6І пражывалі яны на берагах рэк ды ў пячорах зямных і каменных.

7Раўлі яны між кустоў і збіраліся пад цернямі.

8Сыны неразумных і подлых, і выгнаныя прэч з зямлі.

9Цяпер абярнуўся я песенькай іх і зрабіўся ім у прыказку.

10Ненавідзяць яны мяне, і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромяцца пляваць мне ў твар,

11бо Ён раскрыў калчан Свой, і паразіў мяне, і акілзаў вусны мае.

12З правага боку паўсталі яны, збілі мяне з ног і нарыхтавалі супраць мяне сцежкі згубы.

13Заблыталі яны дарогі мае, паставілі пасткі на мяне і адужалі, не было ніводнага, хто б прынёс дапамогу.

14Як праз вылам і адтуліну мура, напалі на мяне і з-пад руінаў рынуліся.

15Жахі павярнуліся да мяне; як вецер, прамінае веліч мая; і шчасце маё праляцела, як воблака.

16І цяпер выліваецца ўва мне душа мая і дні гора апанавалі мяне.

17Ноччу косці мае свідруюцца пакутамі, і тыя, што ядуць мяне, не спяць.

18З сілаю дуба трымаецца адзенне маё, і, быццам карсетам, кашуляй аперазалі мяне.

19Кінуў Ён мяне ў балота, і стаўся я падобны да пылу і попелу.

20Я клічу Цябе, але Ты не чуеш мяне; стаю, але Ты не глядзіш на мяне.

21І перамяніўся Ты для мяне ў жорсткага, і ў апантанасці рукі Сваёй варагуеш са мною.

22Ты падняў мяне і, пусціўшы, быццам вецер, спустошыў мяне.

23Ведаю, што Ты выдасі мяне на смерць, дзе ўсталяваны дом кожнаму жывому.

24Ды ўсё ж не на знішчэнне Ён працягвае руку, і ў Яго зыходзе будзе збаўленне.

25Ці не плакаў я калісьці над тым, хто пакрыўджаны быў, і ці душа мая не спагадала ўбогаму?

26Чакаў я дабра, а прыйшло ліха, і чакаў святла, але прыйшла цемра.

27Нутро маё кіпіць несупынна; нахлынулі на мяне дні пакуты.

28Хадзіў я з агідным абліччам, без суцяшэння, падымаючыся ў грамадзе, крычаў.

29 Міх. 1:8 Стаўся я братам драконам і сябрам страусам.

30Мая скура пачарнела на мне, і косці мае высахлі ад спякоты.

31Перамянілася ў жалобны лямант цытра мая, і дуда мая — у голас плачлівага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help